Калекцыяніраванне

Калекцыяні́раванне — дзейнасць, у аснове якой ляжыць збіранне калекцыі, г. зн. сістэматызаванае збіранне і вывучэнне якіхсьці аб'ектаў (як правіла, аднародных ці аб'яднаных агульнай тэмай). Гэта могуць быць творы мастацтва (кнігі, карціны, музычныя творы, кінафільмы, відэагульні), гісторыка-культурныя і тэхнічныя каштоўнасці і прадметы (манеты, значкі, паштовыя маркі, мадэлі, аўтамабілі) ці аб'екты прыроды (насякомыя, мінералы, ракавіны малюскаў, кветкі). Калекцыяніраванне мае пад сабой выяўленне, збор, вывучэнне, сістэматызацыю матэрыялаў, чым яно прынцыпова адрозніваецца ад простага збіральніцтва.

Калекцыя паштовых марак Японіі, якая захоўваецца ў клясеры.