Лілія Уладзіміраўна Уласава
Лілія Уладзіміраўна Уласава (нар. 26 мая 1953) — беларуская правазнаўца, палітычная зняволеная.
Лілія Уладзіміраўна Уласава | |
---|---|
руск.: Лилия Власова[1] | |
Род дзейнасці | адвакат |
Дата нараджэння | 26 мая 1953 (71 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у |
Вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры». У 2020 годзе ўвайшла ў Прэзідыум Каардынацыйнай рады, створанай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці. Была затрыманая 31 жніўня 2020 года супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Супраць яе ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Уласава ўтрымлівалася пад вартай у СІЗА №1 г. Мінска. 7 верасня 2020 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 23 верасня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Катарына Барлі , намесніца старшыні Еўрапейскага парламента[5][6]. 19 кастрычніка мера стрымання была змененая на хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны[7].
У ліку чатырох беларускіх юрыстаў уганаравана прэміяй «За абарону правоў чалавека-2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцей Еўропы[8].
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://web.archive.org/web/20200827005150/https://rada.vision/prezidium
- ↑ https://web.archive.org/web/20200827004856/https://en.mediation-eurasia.pro/mediator/lilija-vlasova/
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20200827005238/http://www.ppd-network.org/en/stakeholders/experts/v-z/liliya-vlasova
- ↑ Заклікаем да неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні грамадзян, а таксама вызвалення ўсіх палітзняволеных . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (7 верасня 2020). Праверана 2 верасня 2021.
- ↑ Members of Parliament from Germany, Poland and Switzerland take over godparenthood for Liliya Ulasava, Illia Salei, Vital and Yahor Prakapchuk (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021.
- ↑ У палітзняволеных Ліліі Уласавай, Іллі Салея, Віталя і Ягора Пракапчукоў з'явіліся “хросныя” . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021.
- ↑ prisoners.spring96.org
- ↑ spring96.org