Разам (партыя)
«Ра́зам» (руск.: Вместе) — беларуская партыя, пра стварэнне якой абвясцілі Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і штаб Віктара Бабарыкі.[1][2] Паводле заявы стваральнікаў, партыя не закране працу Каардынацыйнай Рады.[3][4]
Разам | |
---|---|
![]() | |
Лідар | Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка |
Дата заснавання | 31 жніўня 2020 |
Штаб-кватэра | |
Дэвіз | Разам — пераможам! |
Сайт |
razam.party (руск.) babariko.vision |
Гісторыя правіць
Зварот пра стварэнне партыі быў запісаны 14 чэрвеня 2020 года на выпадак, калі Віктар Бабарыка не зможа ўдзельнічаць у выбарах. У відэа адзін з членаў каманды перадвыбарчага штабу, Марыя Калеснікава, таксама анансуе назву будучай партыі — «Разам»[5]. Бабарыка назваў асноўнымі задачамі партыі правядзенне канстытуцыйнай рэформы і аб’яднанне грамадзянскіх ініцыятыў. Аднак ужо праз тыдзень Марыя Калеснікава і іншыя члены каманды былі затрыманыя або пакінулі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[6][7][8]. Стваральнікі партыі цалкам прызнаюць, што Святлана Ціханоўская атрымала большасць галасоў і здабыла перамогу на выбарах 9 жніўня 2020 года[9].
29 сакавіка 2021 года каманда Віктара Бабарыкі абвясціла пра канкрэтныя крокі па стварэнні партыі, запланаваўшы ўстаноўчы з’езд на канец вясны 2021 года. У аргкамітэт ізноў стваранай партыі акрамя Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай увайшлі таксама Максім Баграцоў, Дзмітрый Падалінскі, Іван Краўцоў, а таксама сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч[10]. Паводле даных аргкамітэта, за тры дні пасля абвяшчэння пра стварэнне партыі было атрымана 4400 заявак[11].
На думку стваральнікаў партыі галоўнае ў бягучым моманце — дамагацца патрабаванняў, якія кансалідавана агучаны Каардынацыйнай Радай і грунтуюцца на перадвыбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. Сябры партыі «Разам» будуць браць актыўны ўдзел у рабоце Каардынацыйнай Рады і спрыяць вырашэнню ўнутрыпалітычнага крызісу праз дыялог.
Змяненне Канстытуцыі было ініцыявана Віктарам Бабарыкам 19 чэрвеня 2020 года праз правядзенне Рэферэндума і з’яўляецца адной з галоўных доўгатэрміновых палітычных задач. На думку стваральнікаў партыі без абмежавання тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, без пэўнага раздзялення ўладаў, без рэальнай працы парламента няма магчымасці сфарміраваць эфектыўную сістэму кіравання дзяржавай.[12]
Крытыка правіць
Палітолагамі даволі скептычна ацэньвалася магчымасць афіцыйнай рэгістрацыі партыі, бо партыі ў Беларусі не рэгіструюцца з 2000 года і Аляксандру Лукашэнку легалізацыя дзейнасці Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай не патрэбна.[13] Разам з тым, журналісты і палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што структурызацыя часткі прыхільнікаў перамен не шкодная, але гэта робіцца так, што нават сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады не ведаюць пра стварэнне партыі.[14]
Крыніцы правіць
- ↑ Штаб Віктара Бабарыкі абвясціў аб стварэнні новай партыі «Разам» , Беларускае Радыё Рацыя (1 верасня 2020). Праверана 12 верасня 2020.
- ↑ Партия «Вместе»: Мария Колесникова и Виктор Бабарико на видео объявили о создании политической партии(руск.), Камсамольская праўда (1 сентября 2020 7:37). Праверана 12 верасня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Партия "Вместе" не заменит Координационный совет – Знак(руск.), Интерфакс-Запад (07.09.2020 19:22). Праверана 12 верасня 2020. Архівавана 8 верасня 2020. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
- ↑ Партия экс-соперника Лукашенко решила сотрудничать с советом оппозиции(руск.), РБК (01 сен, 16:49). Праверана 12 верасня 2020.
- ↑ Белорусские оппозиционеры объявили о создании партии «Вместе»(руск.), РБК (1 верасня 2020). Праверана 13 жніўня 2021.
- ↑ Мария Колесникова арестована и находится в СИЗО в Минске(руск.), Ведомости (9 верасня 2020). Праверана 14 жніўня 2021.
- ↑ Белорусских оппозиционеров Кравцова и Родненкова задержали на Украине(руск.), РИА Новости (8 верасня 2020). Праверана 14 жніўня 2021.
- ↑ Кирилл Кривошеев. В Минске задержан член президиума координационного совета оппозиции Знак(руск.), Комерсантъ (9 верасня 2020). Праверана 14 жніўня 2021.
- ↑ Партия «Вместе» признает победу Тихановской на выборах(руск.), Газета.Ru (01.09.2020 15:21). Праверана 12 верасня 2020.
- ↑ Штаб Бабарико заявил о создании партии "Вместе"(руск.), ТАСС (29 сакавіка 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
- ↑ Заявки на вступление в партию Бабарико подали более 4 тысяч человек(руск.), Navivy.by (31 сакавіка 2021). Праверана 13 жніўня 2021. Архівавана 13 жніўня 2021.
- ↑ «Пратэст без структураў — гэта кісель». Каму і навошта трэба партыя Бабарыкі , Беларуская служба Радыё «Свабода» (1 верасня 2020). Праверана 12 верасня 2020.
- ↑ Валерый Карбалевіч: Шанцы на рэгістрацыю партыі «Разам» блізкія да нуля , Новы Час (02-09-2020). Праверана 12 верасня 2020.
- ↑ Партия Бабарико: Вместе или раскол?(руск.), «Салідарнасць» (1.09.2020). Праверана 12 верасня 2020.