Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь — спіс аб'ектаў архітэктуры, гісторыі, археалогіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музейныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікай Беларусь. Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі падзяляюцца на наступныя 4 катэгорыі, пазначаныя лічбамі:

0

гісторыка-культурныя каштоўнасці, уключаныя або прапанаваныя да ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны;

1

унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакументальныя аб'екты міжнароднага значэння;

2

аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння;

3

гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння.

без катэгорыі

матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, але якім асобна не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

А

гісторыка-культурныя каштоўнасці, поўная аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўныя і нязменныя;

Б

гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія поўнасцю або часткова адноўлены (зафіксаваны) на другасным матэрыяле ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці якіх аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.

Наданне і пазбаўленне статусу

правіць

Матэрыяльныя аб'екты Беларусі, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, выяўляюцца шляхам прафесійнага або выпадковага вызначэння. Часцей за ўсё прапановы па наданні аб'екту статусу гісторыка-культурнай спадчыны паступаюць па выніках прафесійнага вызначэння. Рашэнне аб наданні такога статусу прымае Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці надаецца аб'ектам з улікам іх мастацкай каштоўнасці і адлюстравання найбольш значных падзей, з'яў, гістарычных фактаў[1].

У выпадку страты адметных духоўных, мастацкіх і дакументальных асаблівасцей, якія абумовілі наданне аб'екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама ў выпадку іх знішчэння, страты ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў або іншых сітуацый і пры немагчымасці іх аднаўлення па заключэнні спецыялістаў рады Савет Міністраў пазбаўляе аб'ект статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці[1].

Колькасць аб'ектаў

правіць

У 2007 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей складалі 4811 аб'ектаў.[2] На 2010 г. у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі 4911 аб'ектаў спадчыны (з іх 4779 нерухомыя, 73 рухомыя і 59 нематэрыяльныя).

У 2013 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей складалі 5533 аб'ектаў. У тым ліку 1763 помнікаў архітэктуры, 1191 — гісторыі, 60 — мастацтва, 2350 — археалогіі, 11 — горадабудаўніцтва, 4 запаведныя мясцовасці, 77 рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей, 77 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей[3].

У 2014 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей складалі 5527 аб'ектаў спадчыны, з іх матэрыяльных нерухомых — 5373, матэрыяльных рухомых — 78, нематэрыяльных праяў творчасці чалавека — 76. Матэрыяльныя аб'екты спадчыны прадстаўлены 2336 помнікамі археалогіі, 1759 помнікамі архітэктуры, 1192 помнікамі гісторыі, 60 помнікамі мастацтва, 11 помнікамі горадабудаўніцтва, 4 запаведнымі мясцінамі[4].

Згодна з дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі» на 20112015 гады запланавана павелічэнне колькасці гісторыка-культурных каштоўнасцей у дзяржаўным спісе на 1000 адзінак[1].

У перыяд з 2008 па 2014 год такога статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці былі пазбаўлены 33 аб'екты[1].

Шчыльнасць

правіць

Пры ўмоўным разліку шчыльнасці помнікаў на квадратны кіламетр тэрыторыі і па колькасці насельніцтва атрымліваецца, што ў Беларусі адзін помнік прыпадае на 38 кв.км або на 1 737 чалавек[4].

Шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з дзесяці знакаў па наступнай схеме: x x x x xxxxxx

Першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыі:

1 — Брэсцкая вобласць;
2 — Віцебская вобласць;
3 — Гомельская вобласць;
4 — Гродзенская вобласць;
5 — Магілёўская вобласць;
6 — Мінская вобласць;
7 — г. Мінск;
8 — па-за межамі Рэспублікі Беларусь;

другі знак у шыфры адпавядае віду гісторыка-культурнай каштоўнасці:

1 — матэрыяльныя нерухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці;
2 — матэрыяльныя рухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці;
3 — нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці;

трэці знак у шыфры — катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці;

чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткі аб гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з яе характарыстыкамі:

А — дакументальныя помнікі;
Б — запаведныя мясціны;
В — помнікі археалогіі;
Г — помнікі архітэктуры;
Д — помнікі гісторыі;
Е — помнікі горадабудаўніцтва;
Ж — помнікі мастацтва;
М — калекцыя;
Н — камплект;

шэсць апошніх знакаў — нумар гісторыка-культурнай каштоўнасці па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (замест лічбаў нумара, якія адсутнічаюць, прастаўляюцца нулі).

У выпадках змены звестак аб гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уносяцца неабходныя змены[5].

Зноскі

Спасылкі

правіць