Адкрыць галоўнае меню

Файбіш-Шрага Царфін

беларускі і францускі мастак габрэйскага паходжаньня

Файбіш-Шрага Царфін, Сэм Царфін (фр.: Faïbich-Schraga Zarfin; 1899, Смілавічы1975, Рані-су-Буа, Францыя) — французскі мастак яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Файбіш-Шрага Царфін
Дата нараджэння: 7 студзеня 1900(1900-01-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 верасня 1975(1975-09-25) (75 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: дзеяч мастацтваў, мастак, дызайнер
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы каля Мінску. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у вільнюскай школе вытанчаных мастацтваў. У 1914 эміграваў у Палестыну, вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Бэцалель у Іерусаліме. У 1918—1920 служыў у брытанскім войску. У 1920 прыняў удзел у выставе, зладжанай мэрам Іерусаліма. На той час ягоны стыль быў блізкі да фавізму[1].

У 1923 з’ехаў у Берлін, праз год — у Парыж. У 19251940 часта выстаўляецца ў Салоне незалежных, малюе эскізы для модных сукенак. У 1929 ажаніўся, у 1931 атрымаў французскае грамадзянства. У 1939 мабілізаваны, пасля сканчэння ваенных дзеянняў з сям’ёй спярша ўцякае ў Ліён, пасля ў Грэнобль; працы, пакінутыя ім у парыжскай кватэры, зніклі без следу. З 1947 жыве ў Рані-су-Буа. Быў знаёмы з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным.

З 1950-х выставы ладзяцца ў Нью-Ёрку, Оксфардзе, іншых местах. У 1963 выйшла калектыўная манаграфія, прысвечаная мастаку. Уваходзіў у кола мастакоў «Парыжскай школы».

Памёр у 1975.

Зноскі

  1. Зарфин Файбич-Шрага (1899—1975) «Дети в парке» (руск.) . Антыкварны салон «Богема». Праверана 24 ліпеня 2011.

СпасылкіПравіць