Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч
Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч (29 жніўня (10 верасня) 1909, Вільнюс, Літва — 25 жніўня 1978) — беларускі мастак.
Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня (11 верасня) 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1978 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Жанр | кніжная графіка, станковая графіка[d], сатыра і экслібрыс |
Вучоба | |
Уплыў | Яфім Сямёнавіч Мінін і Фёдар Адольфавіч Фогт |
Член у |
Біяграфія
правіцьБрат мастака Яўгена Ціхановіча. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Я. Мініна і Ф. Фогта. Удзельнік мастацкіх выставак з 1934 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.
Творчасць
правіцьПрацаваў у кніжнай і станковай графіцы, сатырычным малюнку і экслібрысе. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Беларускія народныя казкі», «Рыбы нашых рэк», «Звяры нашых лясоў», «Казка пра смелага вожыка» А. Якімовіча, «Нашы птушкі» А. Гурло, «Мурашка-Палашка» З. Бядулі, «Вада і вуда» А. Вялюгіна, «Казка пра цара Зубра» В. Віткі, «Родны край» В. Вольскага, «Конь і Леў» М. Танка, «Экзамен» Р. Барадуліна; графічныя лісты «Вячэрні канцэрт», «У пушчы», «У чаратах», «На ўскраіне», «Рэха далёкага стрэлу», «Хтосьці ідзе». Супрацоўнічаў з часопісамі «Вожык», «Крокодил», «Огонёк». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.
Літаратура
правіць- Ціхановіч Валянцін Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.