Яфім Сямёнавіч Мінін
Яфі́м Сямёнавіч Мі́нін (8 (20) кастрычніка 1896, Сураж — 29 снежня 1937[1], Віцебск, НКУС) — беларускі мастак.
Яфім Сямёнавіч Мінін | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (20) кастрычніка 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1937 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Жанр | гравюра, жывапіс, афармленне кніг, экслібрыс, дрэварыт |
Вучоба | Віцебская школа-майстэрня Іегуды Пэна |
Уплыў на | Лазар Ран, Уладзімір Сакалоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ мяшчанскай стараверскай сям’і.
Выпускнік Віцебскага камерцыйнага вучылішча (1915). Вучыўся ў Петраградскім Лясным інстытуце. У маі 1916 года прызваны ў войска, скончыў паскораны курс у Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы ў Петраградзе, прапаршчык лёгкай палявой артылерыі.
Пасля вайны вярнуўся ў Віцебск, вучыўся ў Школе жывапісу і малюнка Іегуды Пэна. Выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы (1920—1937). У 1927 годзе жыў у Віцебску па адрасе: вул. Леніна, д. 32.
Займаўся гравюрай, жывапісам, ілюстраваў кнігі.
У 1933 годзе ў часопісе «Мастацтва і рэвалюцыя» і іншых выданнях з’явіўся артыкул «Аб рэцыдывах нацыянал-дэмакратызму ў творчасці мастака Мініна»[2] аўтарства Віталя Зэйдэль-Вольскага. У тэксце даводзілася, што Мінін займаецца класавым шкодніцтвам.
Віталь Зэйдэль-Вольскі пісаў:
«Экслібрыс, зроблены для Шлюбскага, характэрны сваім голым этнаграфізмам. У цэнтры яго знаходзіцца курган. З левага боку кургана сядзіць стары селянін і грае на цымбалах. На кургане сядзіць таксама стары і грае ў дуду. Побач з ім яшчэ адзін стары ў саламяным капялюшы стаіць і грае на трубе. Нацдэм Шлюбскі з задавальненнем знаходзіў у гэтых экслібрысах работы Мініна яскравыя адбіткі беларускага „нацыянальнага адраджэння“».
Арыштаваны 1 лістапада 1937 года ў Віцебску па адрасе: вуліца 1-я Ветэрынарная, д. 34. Асуджаны 19 лістапада 1937 года асобай нарадай пры НКУС СССР як «член ПАВ» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Віцебску. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 19 мая 1958 года. Групавая справа Мініна і іншых № 4105-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.
Творы
правіць- «Стары Віцебск» (1926-28, серыя дрэварытаў)
- «Помнікі драўлянага дойлідства Беларусі» (1927—1928, серыя дрэварытаў)
- «Вайна» (1932)
- «Цэх Віцебскай фабрыкі акуляраў» (1935, алей)
- экслібрысы
Творы захоўваюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску, ДМВМ у Маскве. Экслібрысы Мініна экспанаваліся на выстаўцы Міжнароднага таварыства кніжнага знака (1928, Лос-Анджэлес).
Крыніцы
правіць- ↑ Спісы ахвяр Крыніца: Беларускі «Мемарыял»
- ↑ https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Viciebski_proletary.zip/1933-021.pdf
Літаратура
правіць- Шматаў В. Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг., Мн., 1975
- Ю. М. Пэн, Научно-популярное издание, Мн., 2006, С.173
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5: Биографический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. редактор) и др. — Мн.: БелСэ им. П. Бровки, 1981. — Т. 5. — 740 с., ил. — 50 000 экз.
Спасылкі
правіць- Баринов И. Ефим Минин: уточнение биографии (по материалам личного дела) // Запісы беларусаведа, 30.6.2023.
- Ефим Минин
- МІНІН Яўхім (Яфім) Сямёнавіч/ Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Леанід Маракоў
- Минин, Ефим Семёнович // Віцебская энцыклапедыя
- МИНИН Ефим Семенович // Расійская Яўрэйская Энцыклапедыя