Уладзімір Самойлавіч Басалыга

(Пасля перасылкі з Уладзімір Басалыга)

Уладзімір Самойлавіч Басалыга (1 красавіка 1940, Слуцк, Беларусь — 7 чэрвеня 2020, Мінск) — беларускі графік[1], педагог. Брат Міхаіла Самуілавіча Басалыгі.

Уладзімір Самойлавіч Басалыга
Фатаграфія
Уладзімір Басалыга пад час адкрыцця выстаўкі жывапису Леаніда Шчамялёва ў Музеі гісторыі Мінска 28.12.2013
Дата нараджэння 1 красавіка 1940(1940-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 2020(2020-06-07) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Месца працы
Жанр кніжная графіка
Вучоба
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка.

З 1966 па 1971 працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР[1].

З 1989 па 1992 — старшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971. У 1999 — абраны намеснікам старшыні, з 2001 па 2007 старшыня Беларускага саюза мастакоў.

Памёр 7 чэрвеня 2020 года[2][3]. Пахаваны на могілках в. Кухты, побач з магілай маці.

Творчасць

правіць

У рэспубліканскіх (агульнабеларускіх) і ўсесаюзных (СССР) выставах удзельнічаў з 1963. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. Майстар экслібрыса. Творы выкананы ў асноўным у тэхніцы афорта і літаграфіі.

Для творчасці Басалыгі характэрныя сувязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкаратыўнасць, глыбокае пранікненне ў задуму літаратурнага твора.

Галоўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай (серыя «Мова наша родная»), архітэктурай (цыкл «Помнікі дойлідства Беларусі»).

Ілюстрацыі да кніг[1]:

  • «Перазовы» Н. Гілевіча (Мінск, 1967),
  • «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» М. Танка (Мінск, 1972, сумесна з братам)
  • «Добро пожаловать!» П. Броўкі (Мінск, 1972, сумесна з братам)
  • альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (Мінск, 1972, саўм. з М. С. Басалыгам, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972)
  • «Ладушки-Ладки» (саўм. з А. Лось, Н. Паплаўскай, 1977, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом 1-й ступені на ўсесаюзным конкурсе ў 1978)

Станковыя работы[1]:

  • «Шануйце роднае слова» (1976)
  • трыпціх «Песня трудолюбию» (1976)
  • «Державы нашей сердце, цвети, родной мой Минск» (1976)
  • «Воспоминания о земле», «Земное и космическое» (1976)
  • серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977)
  • партрэт М. Гусоўскага (1980, літаграфія)

Узнагароды

правіць

Больш за 40 дыпломаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі; медаль Францыска Скарыны (1990)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Басалыга Владимир Самойлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
  2. Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў // svaboda.org 8 чэрвеня 2020.
  3. Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга

Літаратура

правіць
  • Художники Советской Белоруссии. Мн., 1976. С.32
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.1. Мн., 1984. С.310-311
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1. Мн., 1993. С.328
  • Белорусская Энцыклапедыя: У 18 т. Т.2. Мн., 1996. С.338
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998. С.56

Спасылкі

правіць