Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч
Мікалай Канстанцінавіч Казаке́віч (5 мая 1934, вёска Дулебы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 7 лютага 2021, Гомель) — беларускі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000).
Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 2021[1] (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, сюжэтна-тэматычная карціна |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Свята песні» (1969), «Юнацтва» (1972), «Над роднымі прасторамі» (1979), «Вясна на Гомельшчыне», «Рэквіем» |
Уплыў | Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | kazakevich.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладчыкі — Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў. Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1961 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Жыў у г. Гомелі.
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны. Адной з найбольш вядомых прац мастака з’яўляецца карціна «Над роднымі прасторамі» (1979)[2].
Карціны М. Казакевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі, Магілёўскім абласны м мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.
Выстаўкі
правіць- 1961 — Усесаюзная выстаўка дыпломных работ. Масква, Ленінград
- 1974 — Калектыўная выстаўка мастакоў СССР, ПНР і ГДР
- 1979 — Персанальная мастацкая выстаўка ЦДМ, Масква
- 1980 — Выстаўка твораў савецкіх мастакоў, ГДР
- 1982 — Выстаўка мастакоў Расіі, Украіны і Беларусі «Кіеву 1500 гадоў»
- 1987 — Персанальная мастацкая выстава, Мінск
- 1993 — Персанальная мастацкая выстава, Клермон-Феран, Францыя
- 1995 — Персанальная мастацкая выстава, Дзяржаўны мастацкі музей, Мінск
- 2008 — Персанальная мастацкая выстава, карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель
і інш.
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктурыі (2000) — за серыю пейзажаў «Краявіды Беларусі», выкананых у 1995—1998 гадах.
- Ордэн Дружбы народаў
- Ордэн Францыска Скарыны (2010)
- Бронзавая медаль ВДНГ СССР за працу «Юнацтва»
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
Зноскі
- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- ↑ «Над роднымі прасторамі» Архівавана 18 красавіка 2019.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 411.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 235. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6..
- Салавей Л. Ф. Мікалай Казакевіч: Альбом. — Мн. : Беларусь, 1987. — 54 с.
Спасылкі
правіць- Сайт Мікалая Казакевіча
- Оптимистические пейзажи Николая Казакевича // «Гомельская правда» 24 января 2008 (руск.)