2008 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2008 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- 10 студзеня — 27 студзеня: Выстаўка твораў студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Ювента», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[2]
- 22 студзеня: адкрыццё юбілейнай выстаўкі да 65-годдзя мастака Юрыя Гаўрына, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва[3]
- 30 студзеня — 3 сакавіка: міжнародная мастацкая выстаўка «Усе стыхіі», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[4]
- 4 лютага: адкрыццё выстаўкі маладых мастакоў, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[5]
- 7 лютага — 10 сакавіка: персанальная выстаўка твораў жывапісу і графікі Леаніда Шчамялёва «Мастак і час», прымеркаваная да 85-годдзя майстра, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[6]
- 11 лютага: адкрыцце выстаўкі народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка «Акварэль па гарадах і краінах», прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя творчай дзейнасці, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[7]
- 12 сакавіка: адкрыццё выстаўкі беларускага мастака-графіка Рыгора Сітніцы «Гаспода. Суб’ектыўная рэчаіснасць», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[8]
- 19 сакавіка — 31 сакавіка: выстаўка твораў віцебскага жывапісца, старшыні віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Алега Аляксандравіча Скавародкі «Паэзія колеру», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 27 сакавіка: адкрыццё выстаўкі акварэлі беларускага мастака-графіка, лаўрэата Міжнароднага біенале ілюстрацыі ў Браціславе Паўла Татарнікава «Бела-шэра-залатое», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 3 красавіка —21 красавіка: выстаўка твораў вядомага беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Івана Сямёнавіча Дмухайлы, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 17 красавіка — 12 мая: выстаўка «Алег Аркадзевіч Сурскі. Партрэт пакалення», да 80-годдзя з дня нараджэння мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[9]
- 24 красавіка: адкрыццё I Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі «Арт-лінія», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[10]
- 5 мая — 22 красавіка 2009: выстаўка «Слуцкія паясы», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 21 мая: адкрыццё выстаўкі «Кераміка Пабла Пікасо», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[11]
- 12 чэрвеня — 7 ліпеня: выстаўка твораў Міхася Рагалевіча «Жівапіс. Графіка», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння майстра, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[12]
- 17 чэрвеня — 1 жніўня: I Мінская міжнародная біенале сучаснага жывапісу «COLORFEST», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 27 чэрвеня: адкрыццё выстаўкі «В’етнамская народная карціна» з фондаў музея, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[13]
- 8 ліпеня — 24 ліпеня: выстаўка «Новы час», Палац мастацтва, Мінск, шырока прадставіла творчасць выпускнікоў мастацкага факультэта БДАМ 2002—2007 гадоў. Экспазіцыю склалі 130 работ 60 аўтараў[14]
- 10 ліпеня — 4 жніўня: выстаўка твораў майстроў тэкстылю Ларысы Мікалаеўны Густавай, Людмілы Леанідаўны Пуцейка і мастака па шклу Таццяны Іванаўны Малышавай «Паралельныя міры», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 17 ліпеня — 18 жніўня: выстаўка твораў Мікалая Уладзіміравіча Бушчыка «Жыццё праз колер», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[15]
- 8 жніўня — 16 жніўня: выстаўка Уладзіміра Пракапцова «Мой час», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 21 жніўня — 21 верасня: выстаўка «Вогнепіс» па выніках Міжнародных пленэраў па кераміцы «АРТ-ЖЫЖАЛЬ», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 10 кастрычніка — 1 снежня: выстаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Анатоля Бараноўскага «Шлях да святла», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 30 кастрычніка: адкрыццё ІІІ Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[16]
- 4 верасня — 24 верасня: I Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск. У экспазіцыю увайшло 227 твораў жывапісу, графікі і скульптуры 285 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі[17]
- 30 верасня — 9 лістапада: выстаўка «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі», прымеркаванай да 1020-годдзя Хрышчэння Русі, а таксама 30-годдзя архіпастырскага служэння на зямлі Белай Русі Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[18][19]
-
Спас Уседзяржыцель. Майстар Георгіус
-
Маці Божая Адзігітрыя. Майстар Георгіус, 1678
-
Маці Божая Ільінская Чарнігаўская, XVIII ст.
-
Царкія вароты
-
Пталемей Філадэльф, цар егіпецкі, XVIII ст.
-
Цуд архангела Міхаіла аб Флоры і Лаўры, XVI ст.
-
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы, XV ст.
- 5 лістапада — 15 лістапада: рэтраспектыўная выстаўка твораў Яўгена Красоўскага, галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск[20]
- 11 лістапада — 11 снежня: выстаўка каліграфіі Паўла Апанасавіча Семчанкі «Мелодыяграфія», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[21]
- 14 лістапада: адкрыцце выстаўкі «Сучаснае прыкладнае мастацтва Японіі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 17 лістапада — 8 снежня: выстаўка твораў Ізраіля Басава «Вяртанне ў горад», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 3 снежня: адкрыцце выстаўкі «Свет шкла», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 11 снежня — 12 студзеня 2009: выстаўка твораў жывапісу беларускага мастака Андрэя Смаляка «Карнавал», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[22]
- 16 снежня — адкрыццё выстаўкі скульптуры Аляксандра Батвінёнка «Традыцыя і сучаснасць», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[23]
- «INSITA — 2008», нацыянальная выстаўка інсітнага мастацтва, Віцебск[24]
- «Беларускія перспектывы» (куратар праекта — Артур Клінаў), выстаўка ў галерэі «Arsenal», Беласток, Польшча
- «Цюнінг», персанальная выстаўка жывапісу Аляксандра Некрашэвіча, галерэя «Падземка», Мінск
Памерлі
правіць- 30 красавіка — Васіль Бяляўскі (нар. 1924), беларускі мастак
- 14 кастрычніка — Пётр Явіч (нар. 1918), беларускі савецкі жывапісец венгерскага паходжання, вучань Іегуды Пэна
Манументальны роспіс
правіцьГалерэя твораў
правіць-
Ігар Цішын «Спірытычны сэанс». Палатно, алей, 200 х 150 см
-
Ігар Цішын «Лені — Чырвоны капялюшык». Палатно, алей, 200 Х 150 см
-
Дзяніс Барсукоў «Царква і аэраплан», 2008 год, 100 х 80 см, палатно, алей
-
Дзяніс Барсукоў «Рака часу», 2008 год, 100 х 80 см, палатно, алей
-
«Раніца ў вёсцы», кардон, алей, 30 х 39 см
-
«Лясное возера», палатно, алей. 28 х 41 см
-
«Ваколіца Мар'іна», палатно, алей, 33 х 48 см
-
«Серабрыстыя таполі», палатно, алей, 33 х 48 см
-
«Ружовы закат», палатно, алей, 26 х 35 см
Галерэя скульптуры
правіць-
Аляксандр Прохараў. Геаграфічны цэнтр Еўропы, Полацк. Архітэктар І. Баравік.
-
Аляксандр Прохараў. Манумент купцу, Полацк.
Мастацкія капэрты і паштоўкі
правіць-
485 год «Песні пра зубра». Мастак Мікола Рыжы
-
Аляксандр Кішчанка. 75 год з дня нараджэння. Мастак Мікола Рыжы
-
Яўген Зайцаў. 100 год з дня нараджэння. Мастак Мікола Рыжы
Зноскі
- ↑ САЛІДАРНАСЦЬ «В Гродно знаменитая Джоконда перевоплотилась в сотрудницу МЧС» (руск.)
- ↑ Выставка работ студентов Белорусской государственной академии искусств «Ювента» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ В Минске открылась выставка художника Юрия Гаврина (руск.) Архівавана 13 лістапада 2017.
- ↑ Международная художественная выставка «Все стихии» (руск.) Архівавана 22 кастрычніка 2015.
- ↑ Выставка молодых художников, посвященная 200-летию со дня рождения Винцента Дунина-Мартинкевича (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва «МАСТАК І ЧАС»
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «Акварэль па гарадах и краинах»
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка беларускага мастака-графіка Рыгора Сямёнавіча Сітніцы «Гаспода. Суб’ектыўная рэчаіснасць»
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «Алег Аркадзьевіч Сурскі. Партрэт пакалення»
- ↑ I Минская международная выставка графики «Арт-линия» (руск.) Архівавана 22 кастрычніка 2015.
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «Кераміка Пабла Пікасо»
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка твораў Міхася Рагалевіча
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «В’етнамская народная карціна» з фондаў музея
- ↑ Рэспублiканская мастацкая выстава выпускнiкоў БДАМ 2002—2007 гадоў «Новы час» Архівавана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «Жыццё праз колер»
- ↑ IIІ Международный фестиваль пейзажа, посвященный В. Цвирко (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ I Белорусская биеннале живописи, графики и скульптуры (руск.) Архівавана 1 красавіка 2015.
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі»
- ↑ Царкоўнае слова. В Минске открылась выставка «Православная икона России, Украины, Беларуси» (руск.)
- ↑ [1]
- ↑ Выставка каллиграфии Павла Афанасьевича Семченко «Мелодиография» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ ArtMuseum.by. Выстаўка «Карнавал» Андрэя Смаляка
- ↑ Скульптор Александр Ботвиненок: Люди испокон веков жили по законам мифов (руск.) Архівавана 6 сакавіка 2016.. БелаПАН
- ↑ Электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі Архівавана 26 студзеня 2021.