Павел Юр’евіч Татарнікаў
Павел Юр’евіч Татарнікаў (нар. 23 ліпеня 1971, Брэст) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Павел Юр’евіч Татарнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1971[1] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Іванавіч Татарнікаў[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, графік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Прэмія Цёткі (2017) |
Сайт | tatarnikov.com (англ.) (бел.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і мастакоў. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў (1989), аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995).
З 1997 года член Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць
правіцьЗаймаецца станковай графікай. Творы Паўла Татарнікава захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага мастацтва[удакладніць: камент.], Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
З 1989 года займаецца кніжнай ілюстрацыяй. Супрацоўнічае з выдавецтвамі Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Расіі, Тайваня, Японіі.
Праілюстраваныя кнігі
правіць- «Arthur of Albion» (2008) Джона Мэцьюза, выдавецтва «Barefootbooks» (Вялікабрытанія);
- «Снежная каралева» (2005), выдавецтва «Grimm Press» (Тайвань);
- «Золата Рэйна» (2004), выдавецтва «Grimm Press» (Тайвань);
- «Рыцары і дойліды Гародні» (2009) Аляксандра Краўцэвіча, выдавецтва «Гродзенская бібліятэка»;
- «У гасцях у вечнасці» (2007), «Перуновага племені дзеці» (2008) Анатоля Бутэвіча, выдавецтва «Кавалер паблішэр» (Мінск);
- «Шчыраю ноччу» Уладзіміра Ягоўдзіка, выдавецтва «ЛІМ» (Мінск);
- «Алмаз Раджы» (2005) Роберта Стывенсана;
- «Граф Монтэ-Крыста» (2006) Аляксандра Дзюма;
- «Венецыянскі купец» (2009) Уільяма Шэкспір, выдавецтва «Black cat» (Італія).
Выстаўкі
правіцьУдзельнічаў у міжнародных праектах, у т.л. «Дольна Вісла» ў Гручне (Польшча, 2014), фестывалі Lucca Comics and Games у Луцы (Італія, 2015), «Эрэм III» у Вігры (Польшча, 2019), «Беларціс» у Монтэ-Карла (Манака, 2019).
Персанальныя выстаўкі
правіць- «Белае-шэрае-залатое» (Мінск, 2008);
- «Разам» (Мінск, 2008);
- «Arthur of Albion» (ЗША, 2008);
- «Жывапіс, графіка» (Брэст — Мінск, 2008);
- Міжнароднае біенале ілюстрацыі «ВІВ — 2009» (Славакія, 2009);
- «Рыцары і дойліды Гародні». Гродна (Гродна, 2009);
- «Брама мінулага» (Мінск, 2010);
- «Ілюстрацыя і не толькі…» (Светлагорск, 2010);
- (Віцебск, 2013)
- Выстаўка ілюстрацый у Карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі (Гомель, 2014);
- (Гродна, 2016)
- (Мінск, 2018)
- (Нясвіж, 2018—2019)
- (Брэст, 2019)
- (Віцебск, 2019)
- (Мінск, 2019)
Узнагароды
правіць- Залаты медаль конкурсу «Moonlight» (2008);
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011);
- Гран-пры ў намінацыі «Мастацкае афармленне кнігі» конкурсу беларускай кнігі для дзяцей і юнацтва «Прэмія Цёткі» (2017) за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[2];
- Прыз «Залаты Фаліянт» у намінацыі «Найлепшы ілюстратар года» нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2017);
- Прыз «Залаты Фаліянт» у намінацыі «Разам з кнігай мы расцём» нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2019)
Зноскі
- ↑ Pavel Tatarnikov // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў . Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.
Спасылкі
правіцьПавел Юр’евіч Татарнікаў на Вікісховішчы |