Літаратура і мастацтва (выдавецтва)

выдавецтва
(Пасля перасылкі з ЛІМ)

«Літарату́ра і маста́цтва» – рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова (РВУ).

Літаратура і мастацтва
Краіна
Заснавана 2002
Ліквідавана 2012
Дырэктар Сяргей Іванавіч Касцян, Таіса Мікалаеўна Бондар, Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч і Алесь Бадак

Гісторыя

правіць

Створана ў 2002 годзе. Заснавальнік — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку 2012 года спыніла сваё існаванне. Падраздзяленні РВУ увайшлі ў склад новай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»»[1].

На момант закрыцця ў склад РВУ уваходзілі літаратурна-мастацкія і грамадска-палітычныя часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», альманах «Вожык», газета «Літаратура і мастацтва», а таксама выдавецкі аддзел, які ажыццяўляў выпуск кніг. Раней у структуры РВУ знаходзіліся часопісы «Бярозка», «Крыніца» і «Всемирная литература», якія спынілі існаванне.

Дырэктары РВУ

правіць

Кніжны профіль

правіць

РВУ «Літаратура і Мастацтва» выдавала літаратуру мастацкую, дакументальную, гістарычную, краязнаўчую, навучальную, для дзяцей сярэдняга і малодшага ўзросту. Выходзілі серыі «Пераходны ўзрост», «Лімаўскі фальварак», «Святло мінуўшчыны» і іншыя. Ажыццяўляюцца праекты «Мы — беларусы», «У пошуках страчанага», «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў», «Сто асоб беларускай гісторыі», «Святло мінуўшчыны», «Бібліятэка сусветнай літаратуры». У год выдавалася звыш 50 кніг, кожная накладам у сярэднім 1200 асобнікаў, на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах.

Зноскі

  1. Увага да папяровай кнігі застаецца ранейшай. СПБ (5 сакавіка 2023). Праверана 30 лістапада 2023.