Лука (Італія)
горад у Італіі
Лу́ка (італ.: Lucca) — горад у італьянскім рэгіёне Таскана, на рацэ Серкіё. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Плошча 185 км². Насельніцтва — 89 154 жыхары (красавік 2014). Заступнік горада — святы Паўлін Лукскі. Свята горада 12 ліпеня.
| ||||||||||||||||||||||
Памятныя мясціныПравіць
- Сабор Святога Марціна — кафедральны сабор Лукі, пабудаваны ў раманскім стылі, закладзены ў VI стагоддзі. Сучасны выгляд набыў у XI—XIII стагоддзях. У інтэр’еры захоўваюцца работы Джамбалоньі, Фра Барталамеа, Тынтарэта, Гірландаё і іншых выдатных аўтараў.
- Базіліка святога Фрэдыяна — першая палова VI стагоддзя (сучасны выгляд — XII стагоддзе). У базіліцы знаходзяцца мошчы святой Зіты (1212—1272).
- Музей Палаца Мансі — збор жывапісу ў барочным палацы XVII стагоддзя. У пінакатэцы прадстаўлены работы буйных майстроў венецыянскай і балонскай школ, а таксама тасканскі і фламандскі жывапіс.
- Вежа Гуініджы — адна з самых прыкметных вежаў Лукі, візітная картка горада. Адметная асаблівасць — дубы, якія растуць на верхняй пляцоўцы.
Зноскі
- ↑ а б Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.