Прэмія Цёткі
Прэмія Цёткі — прэмія ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім: Цётка). Заснавальнікі прэміі — РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Заснавана ў канцы 2015 года, уручаецца з 2016 года[1]. Адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання[2].
Прэмія Цёткі | |
---|---|
![]() | |
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд «Вяртанне» |
Заснаванне | 2015 |
Узнагарода за | найлепшую кнігу на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі |
Краіна |
![]() |
Першае ўзнагароджанне | 2016 |
Сайт | ciotka.by |
Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія), і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі)[1].
Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ[3][4] (у выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі). Адпаведна палажэнню аб прэміі заяўляць кнігі на конкурс маюць права выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, сам аўтар або мастак[5].
Гісторыя правіць
Прэмія заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і дабрачынным фондам «Вяртанне». Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка), аўтарка «Першага чытання для дзетак беларусаў», стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». Упершыню прэмія была ўручана ў 2016 годзе. Лаўрэатамі першай прэміі Цёткі сталі Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў» і Кацярына Дубовік, ілюстратарка гэтай жа кнігі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 3 мая ў прасторы «Корпус8»[6].
У 2020 годзе ўпершыню цырымонія ўручэння адбывалася без асобнага мерапрыемства. У сувязі з праблемамі з-за COVID-19 ва ўмовах часовай ізаляцыі ўсе абмеркаванні праходзілі анлайн[7]. 14 кастрычніка 2021 года, калі ў чарговы раз былі абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі, імпрэзы, прысвечанай дзіцячай літаратуры, таксама не было[8].
Лаўрэаты прэміі правіць
2016 год правіць
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Надзея Ясмінска, за кнігу «Сем ружаў».
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Кацярына Дубовік, за кнігу «Сем ружаў».
2017 год правіць
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Уладзімір Арлоў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[10].
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Павел Татарнікаў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[11].
2018 год правіць
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Валеры Гапееў, за кнігу «Мая мілая ведзьма».
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Лізавета Лянкевіч, за кнігу «Азбука. Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна[13].
2019 год правіць
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вера Бурлак, за кнігу вершаў «Фантазюркі».
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Кацярына Дубовік, за кнігу Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты»[16].
2020 год правіць
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Зараслава Камінская, за кнігу вершаў «Калядны стол. Некулінарная кніга».
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Вераніка Шпак, за кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня „Зубраня“ наведала»[18].
2021 год правіць
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вольга Гапеева, за кнігу «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі».
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Валерый Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком».
2022 год правіць
Не праводзілася (з прычыны масавага закрыцця грамадскіх арганізацый з боку дзяржаўных органаў).
Зноскі
- ↑ а б Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі . Наша Ніва. Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Хадановіч А.. У Менску ўручылі прэмію імя Цёткі . Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 21 студзеня 2018.
- ↑ Заснаваная Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў . Беларускі ПЭН-цэнтр (15 верасня 2015). Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Стартуе новы сезон Прэміі Цёткі . Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Палажэнне аб прэміі Цёткі(недаступная спасылка). Рада Беларускага ПЭН-цэнтра (23 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2018. Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Масла А.. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі . Sputnik (4 мая 2016). Праверана 4 лістапада 2021.
- ↑ Грушэцкі А.. Абвешчаны лаўрэаты літаратурай Прэміі Цёткі – 2020 . Новы Час (16 кастрычніка 2020). Праверана 4 лістапада 2021.
- ↑ Абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях . Будзьма беларусамі! (14 лістапада 2021). Праверана 4 лістапада 2021.
- ↑ а б Масла А.. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі . Sputnik (4 мая 2016). Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Арцыбашава М., Гардзейчык В.. Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі Цёткі – за найлепшую кнігу для дзяцей . БелСат (2 мая 2017). Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў . Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ а б Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі . Беларускі ПЭН-цэнтр (28 красавіка 2017). Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі . Новы Час (4 мая 2018). Праверана 2 лютага 2019.
- ↑ Грушэцкі А.. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў . Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
- ↑ Абвешчана журы прэміі Цёткі 2018 . interfax.by (29 студзеня). Праверана 10 лютага 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Грушэцкі А.. Сталі вядомы імены лаўрэатаў Прэміі Цёткі . Новы Час (6 красавіка 2019). Праверана 6 красавіка 2019.
- ↑ Абвешчана журы Прэміі Цёткі 2019(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (30 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 2 лютага 2019.
- ↑ Грушэцкі А.. Абвешчаны лаўрэаты літаратурай Прэміі Цёткі – 2020 . Новы Час (16 кастрычніка 2020). Праверана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ Абвешчана журы новага сезону Прэміі Цёткі . Беларускі ПЭН-цэнтр (25 лютага 2020). Праверана 29 лютага 2020.
Спасылкі правіць
- Сайт прэміі Архівавана 21 студзеня 2018.
- Палажэнне аб прэміі Цёткі Архівавана 4 верасня 2018.