Сяргей Прылуцкі (нар. 4 чэрвеня 1980, Брэст; Псеўданімы: Сірошка Пістончык; Пістончык) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Жыве ў Кіеве.

Сяргей Прылуцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1980(1980-06-04) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт, празаік, гісторык
Мова твораў беларуская

Творчасць правіць

Аўтар кнігі вершаў «Дзевяностыя forever» (2008), «Йопыты двух маладых нелюдзяў» (2009) (пад псеўданімам Сірошка Пістончык, у сааўтарстве з Уласікам Смаркачом).

Перакладае з украінскай, польскай і англійскай моў, сярод перакладаў паасобныя творы Віславы Шымборскай, Анджэя Бурса, Уінстана Х'ю Одэна, Ірэны Карпа і іншых.

Удзельнік шматлікіх паэтычных і літаратурных фестываляў, слэм-турніраў у Беларусі і замежжы (Украіна, Літва, Польшча).

Прызнанне правіць

Трохразовы фіналіст конкурсу маладых літаратараў Беларускага ПЭН-Цэнтра. З кнігай «Дэгенератыўны слоўнік» трапіў у лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2014 год.

Зноскі

Спасылкі правіць