Анджэй Бурса
Анджэй Бурса (польск.: Andrzej Bursa; 21 сакавіка 1932, Кракаў — 15 лістапада 1957, Кракаў) — польскі паэт, уключаны ў спіс «праклятых паэтаў»[4].
Анджэй Бурса | |
---|---|
польск.: Andrzej Bursa | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1932[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1957[1][2] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст, пісьменнік, сатырык |
Жанр | верш |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
3 гады працаваў у рэдакцыі журнала «Dziennik Polski»[5]. Дэбютаваў у 1954 годзе. Напісаў усяго 37 вершаў, паэму, раман, драму і апавяданне. Пры жыцці не быў апублікаваны ніводны том яго твораў[5]. У творчасці Бурсы — шуканне праўды пра чалавека, супраціўленне да палітычнай рэчаіснасці, абсесія смерці, правакацыі[6], абарона вартасцей, якае знаходзяцца ў небяспецы[4].
Беларускія пераклады
правіцьНа беларускую мову вершы пераклалі Ян Чыквін, Серж Мінскевіч[7], Сяргей Прылуцкі[8].
Зноскі
- ↑ а б Andrzej Bursa // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Andrzej Bursa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ а б Bursa Andrzej Архівавана 9 жніўня 2015. // Encyklopedia WIEM, portalwiedzy.onet.pl (польск.)
- ↑ а б Nasz patron Архівавана 24 лістапада 2012. // Młodzieżowy Dom Kultury im. Andrzeja Bursy (польск.)
- ↑ Bursa Andrzej // encyklopedia.pwn.pl (польск.)
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Дно пекла