Ян Чыквін
Ян Чыквін (18 мая 1940, в. Дубічы Царкоўныя, цяпер Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — беларускі паэт, перакладчык, гісторык рускай і беларускай літаратур. Доктар гуманітарных навук, прафесар.
Ян Чыквін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 мая 1940 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская і польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1964). 3 1969 г. — навуковы супрацоўнік філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, з 1985 да 1997 г. — Варшаўскага ўніверсітэта, з 1998 — ва ўніверсітэце ў Беластоку. Старшыня Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа». Галоўны рэдактар часопіса «Тэрмапілы». Член Саюза польскіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Жыве ў Бельску-Падляскім.
ТворчасцьПравіць
Дэбютаваў на старонках «Нівы» ў 1957 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Іду» (Беласток, 1969), «Святая студня» (Беласток, 1970), «Неспакой» (Беласток, 1977), «Светлы міг» (Мінск, 1989), «Кругавая чара» (Беласток, 1992), «Свет першы і апошні» (Беласток, 1997); у перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі «На парозе свету» (Варшава, 1983), «Сонечная вязь» (Ольштын, 1988), «Адпачынак ля перасохлай крыніцы» (Беласток, 1996). Апублікаваў некалькі вершаў па-польску.
Паэзія Яна Чыквіна філасофская, сімвалічная, часам ускладнёна-метафарычная.[1]
Як літаратуразнаўца вывучаў рускую паэзію «сярэбранага веку», у т.л. творчасць А. Фета. Аўтар зборніка «Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа» (Беласток, 1997).
УзнагародыПравіць
За асветніцкую дзейнасць узнагароджаны залатым медалём «Gloria Artis»[2].
Зноскі
- ↑ У. Конан (2000)
- ↑ Арлоў І. Безайчынныя вершы. Вечерний Брест (23 снежня 2009). Праверана 27 красавіка 2020.
СпасылкіПравіць
- Яну Чыквіну — 80!. СБП (18 мая 2020). Праверана 20 мая 2020.
ЛітаратураПравіць
- Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова XX ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 576 с. іл. ISBN 985-6318-80-7.