Дубічы Цэркеўнэ
Дубі́чы Цэрке́ўнэ[1] (польск.: Dubicze Cerkiewne), традыцыйная беларуская назва Ду́бічы Царко́ўныя — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтр гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам[2].
Вёска
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВёска ўпершыню ўспамінаецца ў 1568 годзе, калі кароль Жыгімонт Аўгуст перадаў падкамораму дарагіцкаму Станіславу Хандынскаму воласць кляшчэльскую — 6 вёсак, якія раней прыналежалі бельскаму староству. Вёска Дубічы Царкоўныя размяшчалася на ўсход ад сённяшняга месца ва ўрочышчы Бахматы, на гасцінцы з Бельску ў Камянец. У XVII ст. вёска пасля вялікага пажару была перанесеная ў новае месца. У ліпені 1944 г. падчас савецка-нямецкіх баёў Дубічы былі цалкам спаленыя. Прыхадская Пакроўская царква была адбудаваная толькі ў 1948 г., а ў 1954 г. была створаная гміна Дубічы Цэркеўнэ.
Рэлігійнае жыццё
правіцьВёска заселеная галоўным чынам праваслаўнымі. Сярод іншых веравызнанняў сустракаюцца тут баптысты, пяцідзясятнікі і толькі невялікая колькасць каталікоў.
-
Пакроўская царква (1948)
-
Дом малітвы пяцідзясятнікаў
Выбітныя землякі
правіцьЗноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Прыклады аўдыязапісаў гаворкі вёскі. (польск.) (24 лютага 2014).(недаступная спасылка)