Каменец

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Камянец)

Ка́менец[3] (афіц. транс.: Kamieniec), або Камяне́ц[4] — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Камянецкага раёна, на р. Лясная. За 39 км ад Брэста, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы — Брэст, на аўтадарозе Брэст — Каменюкі. Насельніцтва 8 401 чал. (2017)[5].

Горад
Каменец
Цэнтр горада і царква Св. Сімяона
Цэнтр горада і царква Св. Сімяона
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1296
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 10 км²
Вышыня цэнтра
141 м[1]
Насельніцтва
  • 8 287 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовы індэкс
225050, 225051
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240501000
Афіцыйны сайт
Каменец на карце Беларусі ±
Каменец (Беларусь)
Каменец
Каменец (Брэсцкая вобласць)
Каменец

Тапонім «Каменец» утварыўся ад мясцовай мураванай («каменнай») вежы, вакол якой узнікла паселішча[6].

У 17951940 горад меў афіцыйную назву Каменец-Літоўскі дзеля адрознення ад украінскага Камянца-Падольскага.

13 кастрычніка 1996 жыхары ўкраінскага Каменя-Кашырскага адсвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго горада, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень з Каменцам, які паводле некаторых звестак упершыню згадваецца пад 1196. То бок фактычна яны адзначылі юбілей Каменца[7].

Гісторыя

правіць

Упершыню згаданы ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1276 годам, калі ўладзімірскі князь Уладзімір Васількавіч пабудаваў "горад" Каменец і мураваную вежу ў ім[8]:

  ...зруби город на пустом мъстъ, нарицаемъм Льстнъ, и нарече имя eму Каменець, зане бысть камена земля. Созда же въ нем столпъ каменъ высотою 17 саженей, подобенъ удивлению всъм зрящим на нъ  

Некаторыя аўтары[9] даюць памылковую ранейшую дату першай згадкі — 1196 год.

У 1289 годзе галіцкі князь Юрый Львовіч разбурыў горад.

У 1366 годзе Каменец згадваецца як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, ва ўладанне вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379) цярпеў ад нападаў крыжакоў. У 1382—1383 гадах Каменец быў ва ўладанні зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 годзе кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад Папы Рымскага Аляксандра V. Тым часам у горадзе быў палац-замак.

Жыхары Каменца бралі ўдзел у Грунвальдскай бітве (1410). З 1413 года горад быў цэнтрам Камянецкага павета Троцкага ваяводства. Знаходзіўся на гандлёвым шляху з Брэста ў Гродна і з Кракава ў Вільню.

26 чэрвеня 1503 года вялікі князь Аляксандр надаў Каменцу магдэбургскае права[8], а ў 1524[8]годзе Жыгімонт Стары — гарадскі герб «у срэбным полі чырвоны мур з вежай за ім»[10]. У 1520[8] годзе ўвайшоў у склад Падляшскага ваяводства, у 1565—1566 гадах паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы — у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

У XVI ст. у Каменцы было 3—4 тыс. жыхароў. У XVII—XVIII стагоддзях тут існаваў замкава-палацавы комплекс, працавала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спалілі горад[8]. З прычыны ўчыненых разбурэнняў у 1661 сойм Рэчы Паспалітай вызваліў камянецкіх мяшчан ад усіх падаткаў тэрмінам на 4 гады. У 1673 пры Уваскрасенскай царкве заснавалі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. у Каменцы было 13 вуліц[11]. У 1723 тут збудавалі касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Каменец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшоў у склад Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Жыхары Камянца адразу жа пачалі барацьбу за свае мяшчанскія правы ў новай дзяржаве, для чаго захоўвалі і выкарыстоўвалі арыгіналы прывілеяў манархаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай[12].

У сярэдзіне ХІХ ст. у месце было 597 двароў. У канцы ХІХ ст. дзейнічалі праваслаўная царква, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 1186 будынкаў, дзейнічалі лячэбніца і царкоўна-прыходская школа. На 1914 працавала 7 дробных прадпрыемстваў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Каменец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Берасцейскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку працавалі 3 лесапільні, вінакурня, цэх апрацоўкі аўчын, 2 маслабойні.

У 1939 Каменец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962 годзе ў склад Каменца ўключана вёска Замосты, якая знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Каменецкага пассавета[13].

24 чэрвеня 1983 Каменец зноў атрымаў статус горада.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1830 год — 927 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 738, мяшчан-хрысціян і сялян 176, жабракоў 14[14]; 1850 год — 2,9 тыс. чал.; 1878 год — 6 855 чал., у тым ліку 5 900 іўдзеяў[15]; 1893 год — 1 640 чал.[16]; 1897 год — 4,6 тыс. чал.[17]
  • XX стагоддзе: 1921 год — 2 348 чал.[18]; 1972 год — 5,1 тыс. чал.[19]; 1991 год — 8,3 тыс. чал.[20]; 1997 год — 9,4 тыс. чал.[21]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.; 2005 год — 8,7 тыс. чал.; 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2009 год — 8 447 чал. (перапіс)[22]; 2016 год — 8 405 чал.[23]; 2017 год — 8 401 чал.[5]

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Транспарт

правіць

Праз Каменец праходзіць аўтамабільная дарога Брэст — Камянюкі, да Брэста — каля 40 км. 19 лютага у горадзе адкрыты аўтобусны рух.

Сацыяльная сфера

правіць

Адукацыя

правіць
 
Камянецкая гімназія

У Каменцы працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, гімназія, музычная школа, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы.

Медыцына

правіць

Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.

Культура

правіць

Дзейнічаюць 2 дамы культуры, клуб, кінатэатр, 2 бібліятэкі, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — «Камянецкая вежа»[24].

Для правядзення спартыўных мерапрыемстваў у Каменцы маецца стадыён «Колас», прыстасаваны для гульні ў футбол, для правядзення лёгкаатлетычных спаборніцтваў, пляцоўкі для гульні ў баскетбол і валейбол, месца для зімовага катка. Ёсць павільён для настольных гульняў: настольны тэніс, більярд. Пры стадыёне знаходзіцца адміністрацыйна-сацыяльны будынак з прыбіральнямі, апранальнямі, душавымі. Апроч таго, у Каменцы дзейнічае фізкультурна-спартыўны клуб, дзіцячая і маладзёжная спартыўная школа «Пушча», футбольны клуб «Каменец». Штогод праводзіцца каля 50 спартыўных мерапрыемстваў.

Забудова

правіць
 
Гістарычная забудова
 
Міжваенны дом

У паўднёвай частцы Каменца сфарміраваўся мікрараён, забудаваны 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Аўтамагістраль Брэст — Камянюкі падзяляе горад на ўсходнюю і заходнюю часткі. Асновай яго планавальнай структуры з’яўляецца няправільная радыяльная сетка вуліц. Галоўная вуліца — Брэсцкая (дзялянка аўтамабільнай дарогі Брэст — Камянюкі). На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Перспектыву вуліцы Брэсцкай замыкае сквер і будынак сярэдняй школы № 1. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы.

Славутасці

правіць
 
Камянецкая вежа
 
Сімяонаўская царква
 
Помнік Алексу

Страчаная спадчына:

  • Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1723)

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Камяне́ц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 554.
  5. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 152.
  7. Петро Кравчук. Книга рекордів Волині. — Любешів: «Ерудит», 2005. С. 12.
  8. а б в г д Грынявецкі В. Камянец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 27. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  9. Ю. Чантурыя. Гарады і час // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
  10. Каменец // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  11. Грынявецкі В. Камянец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 28. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  12. Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 62. Са спасылкай на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 1381. — Арк. 11—12.
  13. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка, 27 лістапада, 27 снежня 1962 г. і Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  14. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  15. Kamieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 763.
  16. Каменец // Каменец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  17. Каменец (Камянец, Kamenets) на Гербы Брестской области
  18. Камянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 79.
  19. Каменец // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  20. Каменец // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  21. Камянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 78.
  22. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  24. Каменец // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  25. Па турыстычным маршруце. г. Каменец (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць