Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі

Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі (нар. 28 чэрвеня 1960, Каменец ) — беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2004).

Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1960(1960-06-28) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х — пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.

Пасля заканчэння інстытута ў 1983 годзе два гады працаваў ардынатарам у Віцебскім медыцынскім інстытуце клінічнай ардынатуры. Затым вярнуўся на малую радзіму, працаваў урачом-хірургам Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы (1985—1987).

З 1987 года па 1998 год быў малодшы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медінстытута. З 1998 года па 2000 го загадваў аддзяленнем таракальнай хірургіі ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры. З 1 жніўня 2000 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы.

Не раз абіраўся ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, узначальваў пастаянную камісію па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2019 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Хірургія», «Анкалогія», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2003). Аўтар больш за 260 друкаваных прац, у т. л. трох манаграфій «Протезирование трахеи», «Трахеобронхопластические операции», курса лекцый «Доврачебная помощь при травмах и порезах». Мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 8 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Узнагароды

правіць

А. С. Карпіцкі ўзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2009), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2014).

Літаратура

правіць
  • Яскевіч, С. Фармат адкрытага дыялогу : [аб прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі сенатара А. Карпіцкага ў Камянецкім раёне] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 8 мая. С. 14 (дадатак: Мясцовае самакіраванне ; № 17.).
  • Медаль «За працоўныя заслугі» : [атрымаў гал. урач Брэсцкай абласной бальніцы А. С. Карпіцкі] // Народная трыбуна. 2009. 27 чэрвеня. С. 1.
  • Брестская областная больница / А. С. Карпицкий // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 147—148.