Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь
ганаровае званне Рэспублікі Беларусь
«Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным урачам, якія працуюць па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні лячэбна-прафілактычнай дапамогі з выкарыстаннем у працы сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.