Вячаслаў Віктаравіч Калацэй
Вячаслаў Віктаравіч Калацэй (нар. 1971, г. Каменец Брэсцкай вобласці) — беларускі культуролаг. Кандыдат культуралогіі, дацэнт.
Вячаслаў Віктаравіч Калацэй | |
---|---|
Дата нараджэння | 1971 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | культуролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат культуралогіі |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Атрымаўшы ступень бакалаўра мастацтваў скончыў кафедру народна-песеннай творчасці ўніверсітэта, аспірантуру БДУКМ, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў загадчыкам аддзела фальклору і народных рамёстваў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выкладаў у БДУКМ, па запрашэнні тагачаснага рэктара Ядвігі Грыгаровіч быў першым дэканам факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўніверсітэта. Загадчык кафедры этналогіі і фальклору на гэтым факультэце, дацэнт. Выкладаў дысцыпліны «Этнаграфія, міфалогія і фальклор беларусаў», «Гісторыя фалькларыстыкі», «Клас фальклорнага выканальніцкага майстэрства».
У верасні 2021 года Вячаслаў Калацэй быў звольнены з універсітэта, а кафедра этналогіі і фальклору ліквідавана[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе традыцыйную культуру Еўропы, структуру мыслення і паводзін яе носьбітаў, тэорыю і практыку аховы гісторыка-культурнай спадчыны чалавецтва, займаецца аўдыявізуальнай антрапалогіяй.
Аўтар навуковай манаграфіі «Параўнальная міфалогія» (2009); удзельнік калектыўных манаграфій «Культурная спадчына: сацыялагічна-культуралагічныя даследаванні» (2001), «Штудыі Рэспубліканскай сезоннай фальклорнай школы» (2007), «У тэзаўрусе Беларусі» (2011); аўтар больш за 200 іншых публікацый па пытаннях традыцыйнай культуры. Аўтар сцэнарыя антрапалагічных фільмаў «Адраджэнне абрада Ваджэнне і пахаванне Стралы ў вёсках Стаўбун і Неглюбка» (2011); «Сонца — на лета, зіма — на мароз!» (2010).
Арганізатар першых Рэспубліканскіх змен этнакультурнага выхавання ў летніку «Зубраня» (2000); першых дударскіх этна-дыскатэк Беларусі (2001—2005); лідар-заснавальнік гурта дударскай музыкі і этнаспеваў «Ветах» (1997) — дыпламанта фестываляў Еўрапейскага вяшчальнага саюза («радыйнага» аналага «Еўрабачання») «EBU contemporary folk» у Харватыі, Гермніі і Швецыі (2010—2014). Пад яго кіраўніцтвам «Ветах» прадстаўляў фальклор Беларусі ў Палацы Нацый (Жэнева), штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (2017).
Узнагароды
правіцьАдзначаны Ганаровай граматай БДУКМ (2005), Ганаровай граматай Міністэрства культуры (2017).
Зноскі
- ↑ В университете культуры и искусств ликвидировали кафедру этнологии и фольклора. Заведующего уволили. (руск.) (3 верасня 2021). Праверана 3 верасня 2021.
Спасылкі
правіць- Кафедра этналогіі і фальклору > Супрацоўнікі кафедры Архівавана 3 верасня 2021.