Юрый Львовіч
Юрый Львовіч (паміж 1253 і 1260 — 24 красавіка 1308) — князь галіцка-валынскі (насіў тытул «караля Русі»).
Юрый Львовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Выява на асабістай пячатцы | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Данілавіч | ||||||
Пераемнік | Леў і Андрэй Юр'евічы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даніла Раманавіч | ||||||
Нараджэнне | 24 красавіка 1252 | ||||||
Смерць | 18 сакавіка 1308 (55 гадоў) | ||||||
Род | Раманавічы (Рурыкавічы) | ||||||
Бацька | Леў Данілавіч | ||||||
Маці | Канстанцыя[d] | ||||||
Жонка | Яўфімія[d] | ||||||
Дзеці | Maria of Galicia[d], Андрэй Юр’евіч[d], Lev II of Galicia[d] і Анастасія Юр’еўна[d] | ||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьСын галіцкага князя Льва Данілавіча, унук Данілы Раманавіча. Хросным бацькам Юрыя Львовіча быў літоўскі князь Войшалк. Пры жыцці бацькі трымаў Заходнюю Валынь з гарадамі Холм, Чэрвень, Мельнік і Дарагічын (пасля — толькі 2 апошнія). Каля 1277 разам з іншымі князямі ўдзельнічаў у татарскім паходзе на літоўскія ўладанні ў Панямонні. Калі ў Берасці даведаўся, што татары ваююць каля Новагародка, то самачынна з луцкім князем Мсціславам Данілавічам рушыў на Ваўкавыск, дзе быў разбіты літвой. Неўзабаве рушыў на Горадню, захапіў вежу перад гарадской брамай, пасля чаго заключыў з гарадзенцамі мір. Удзельнічаў у татарскім паходзе на Венгрыю (1285), паходах на Польшчу (1286, 1287). Разам з бацькам неаднаразова ўмешваўся ў міжусобіцы польскіх князёў. Дамагаўся ад стрыечнага дзядзькі, хворага князя Уладзіміра Васількавіча права на валоданне Берасцем, але атрьмаў адмову. У 1289 (?) з дапамогай мясцовых змоўшчыкаў захапіў Берасце, Каменец і Бельск-Падляшскі. Мсціслаў Данілавіч, якому гэтыя гарады належалі па спадчыне, прыгразіў Юрыю Львовічу татарамі, і той пакінуў усе тры гарады, абрабаваўшы там двары Уладзіміра Васількавіча. Пасля смерці бацькі (1301?) Юрый Львовіч атрымаў усе галіцкія і валынскія землі, у тым ліку Берасцейскую. Прыкладна ў 1303—1304 ён заснаваў Галіцкую мітраполію (другую на Русі пасля Кіеўскай), у якую ўвайшла і Тураўская епархія. Пры Юрыі Львовічу Галіцка-Валынскае княства дасягнула росквіту. Польскі храніст Ян Длугаш адзначаў: «Быў ён муж мудры, ласкавы і шчодры для духавенства, пры яго ўладзе Руская зямля цешылася спакоем і славілася сваім багаццем».
Зноскі
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Юрый Львовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.