Мсціслаў Данілавіч
Мсціслаў Данілавіч (? — пасля 1292) — князь луцкі (1264 — пасля 1292) і ўладзімірскі (1288 — пасля 1292).
Мсціслаў Данілавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Юрый Львовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Васількавіч | ||||||
Пераемнік | Леў Данілавіч | ||||||
Нараджэнне | XIII стагоддзе | ||||||
Род | Раманавічы[d] | ||||||
Бацька | Даніла Раманавіч | ||||||
Жонка | дачка хана Цягака | ||||||
Дзеці | Расціслаў Мсціславіч, Даніла Мсціславіч |
Біяграфія
правіцьСын галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча.
У 1273 годзе разам са старэйшым братам князем Львом узначальваў паход на дапамогу князю Баляславу Сарамліваму, тым часам як уладзімірскі князь Уладзімір Васількавіч супрацьстаяў яцвягам. Пасля вяртання з польскага паходу князі паслалі войскі на чале з ваяводамі супраць яцвягаў і перамаглі іх.
У галіцка-валынска-ардынскім паходзе на Літву ўзімку 1274—1275 гадоў Мсціслаў ваяваў па Палессі, у паходзе зімы 1277—1278 гадоў частка луцкіх і галіцкіх сіл пацярпелі паразу пад Ваўкавыскам. Рускім князям прыйшлося задаволіцца вяртаннем палонных і пакінуць літоўскія ўладанні. У 1280 годзе па ініцыятыве Льва Данілавіча быў праведзены сумесны з ардынцамі Нагая паход пад Сандамір. Валынскія князі бралі ўдзел у паходзе прымусова (паводле рускага летапісу), іх войскі былі пасіўныя, галіцкае войска пры спробе развіць наступ на Кракаў было разбіта пад Газліцай. У 1285 годзе Мсціслаў браў удзел у галіцка-ардынскім паходзе на Венгрыю з Нагаем і Тула-Бугам, у 1286 годзе з Тула-Бугам пад Сандамір, у 1287 годзе з Тула-Бугам і Алгуем таксама ў Польшчу.
У 1288 годзе атрымаў у спадчыну Уладзімір-Валынскі і Берасце пасля смерці Уладзіміра Васількавіча. Леў быў незадаволены завяшчаннем свайго стрыечнага брата, і яго сын Юрый нават на некаторы час заняў Берасце. У 1289 годзе Мсціслаў атрымаў ад літоўскіх князёў Будзікіда і Будзівіда Ваўкавыск, у тым жа годзе дапамог Конраду Мазавецкаму захапіць Сандамір.
Сыны Мсціслава, напэўна, памерлі раней за бацьку, бо Уладзімірскае княства адышло Льву Данілавічу, а Луцкае — Юрыю Львовічу.
Шлюб і дзеці
правіцьЖонка — дачка палавецкага хана Цягака (з 1253 года).
Дзеці
- Расціслаў (пасля 1253 — пасля 1277), згадваецца адзін раз пад 1277 годам («прибеже Ра[с]тиславко Мьстиславль нагъ и босъ»), калі браў удзел у паходзе на Гродна.
- Даніла (пасля 1264 — пасля 1280), згадваецца адзін раз зімою 1279—1280 гадоў, калі браў удзел у паходзе на Кракаў.
Літаратура
правіць- Котляр, М. Ф. Мстислав Данилович // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. — С. 98. — 728 с. : іл. — ISBN 978-966-00-1061-1.