Конрад I Мазавецкі

(Пасля перасылкі з Конрад Мазавецкі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Конрад I Мазавецкі (польск.: Konrad I Mazowiecki; 1187 — 31 жніўня 1247) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробленасці.

Конрад I Мазавецкі
польск.: Konrad I Mazowiecki
князь мазавецкі[d]
1194 — 1247
Папярэднік Казімір II[d]
Пераемнік Баляслаў I Мазавецкі
Нараджэнне 1187[1][2] ці 1187
Смерць 31 жніўня 1247
Месца пахавання
Род Пясты
Бацька Казімір II[d]
Маці Алена Зноемская[d]
Жонка Агаф’я Святаслаўна[d][3]
Дзеці Баляслаў I Мазавецкі[4], Казімір I Куяўскі[d], Земавіт I Мазавецкі, Юдыта Мазавецкая[d][4], Eudoxia of Masovia[d][4] і Dubrawka of Masovia[d]
Дзейнасць знаць[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Чацвёрты і малодшы сын Казіміра II Справядлівага і чэшскай князёўны Алены Знаемскай (у старой гістарыяграфіі яе лічылі рускай князёўнай Аленай Усеваладаўнай), малодшы брат Лешака Белага.

Князь Куявіі ў 12021247 гг., князь Серадза, князь Кракаўскі ў 12291232, 12411243 гг. Заснавальнік незалежнага Мазавецкага княства ў складзе Польшчы. Правіў у ім у 1207—1247 гг.

Цесна супрацоўнічаў з Тэўтонскім ордэнам, у 1226 г. аддаў яму ў валоданне Хэлмінскую зямлю Польшчы. У 1237—1238 гг. пацярпеў паражэнне разам з крыжакамі пад Дарагічынам ад галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча. 10 ліпеня 1241 г., скарыстаўшыся згубай вялікага князя Генрыха II Набожнага падчас нашэсця хана Батыя, заняў Кракаў, стаўшы кракаўскім князем (1241—1243). Аднак пасля бітвы 23 мая 1243 г. пад Сухадолам, у якой ён пацярпеў паражэнне ад малапольскага князя Баляслава V Сарамлівага, быў вымушаны пакінуць Кракаў і вярнуцца ў Мазовію.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Konrad (Konrad I.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. I., Masowien, Herzog Konrad // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в Lundy D. R. The Peerage
  5. Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2023.