Баляслаў I Мазавецкі

Баляслаў I Мазавецкі (польск.: Bolesław I mazowiecki; каля 1208 — пасля 25 лютага 1248) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці. Князь добжынскі (12271229, 12471248), сандамірскі (12321238), серадзскі (12331234), плоцкі (12341248) і мазавецкі (1247-1248), старэйшы сын князя мазавецкага Конрада I і князёўны Агафіі Святаславаўны Ноўгарад-Северскай.

Баляслаў I Мазавецкі
Bolesław I mazowiecki
BolKon.JPG
князь сандамірскі
1232 — 1238
Папярэднік Конрад I Мазавецкі
Пераемнік Генрых I Барадаты
князь мазавецкі
1247 — 1248
Папярэднік Конрад I Мазавецкі
Пераемнік Земавіт I Мазавецкі
Нараджэнне каля 1208
Смерць не раней за 25 лютага 1248 ці 1248
Род Дынастыя Пястаў[1][2][2]
Бацька Конрад I Мазавецкі[2][2][3]
Маці Агаф’я Святаслаўна[d][2][2][3]
Жонка Гертруда Сілезская[d][4] і Анастасія Белзская[d][4]
Дзеці Земавіт I Мазавецкі[2]
Дзейнасць манарх, феадал

БіяграфіяПравіць

У 1227 годзе Баляслаў атрымаў ва ўдзельнае валоданне ад бацькі Конрада Мазавецкага Добжынскую зямлю. У 1229 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада Мазавецкага, які заняў кракаўскі княжацкі сталец, частку Сандамірскай зямлі з горадам Радым. У 1233 годзе Баляслаў набыў Серадзскую зямлю. У 1234 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада ва ўдзельнае валоданне частку Мазовіі са сталіцай у Плоцку. У жніўні 1247 г. пасля смерці свайго бацькі Конрада Баляслаў стаў самастойна кіраваць у Мазовіі і Добжынскай зямлі.

Сям’яПравіць

Баляслаў Мазавецкі быў двойчы жанаты. У першым шлюбе быў жанаты на Гертрудзе (пам. каля 1234), дачцы князя сілезскага і кракаўскага Генрыха II Набожнага. У 1244 годзе другі раз ажаніўся з рускай князёўнай Анастасіяй, дачкой князя Аляксандра Усеваладавіча Белзскага. Ад двух шлюбаў не меў нашчадства.

Зноскі

  1. WikiTree — 2008. — ed. size: 23699588 Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  3. 3,0 3,1 Lundy D. R. The Peerage
  4. 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.