Лешак Белы
Ле́шак Бе́лы (польск.: Leszek Biały; каля 1184 — 23 лістапада 1227, Гансава) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.
Лешак Белы Leszek Biały | ||
![]() | ||
Партрэт працы Яна Матэйкі | ||
| ||
---|---|---|
1194 — 1198 | ||
Папярэднік: | Казімір II Справядлівы | |
Пераемнік: | Мешка III Стары | |
| ||
1199 — 1199 | ||
Папярэднік: | Мешка III Стары | |
Пераемнік: | Мешка III Стары | |
| ||
1206 — 1210 | ||
Папярэднік: | Уладзіслаў III Танканогі | |
Пераемнік: | Мешка IV Раціборскі | |
| ||
1211 — 1227 | ||
Папярэднік: | Мешка IV Раціборскі | |
Пераемнік: | Уладзіслаў III Танканогі | |
Дзейнасць: | палітык | |
Нараджэнне: | 1184 ці 1185 | |
Смерць: | 24 кастрычніка 1227 Гонсава | |
Пахаванне: | ||
Род: | Пясты | |
Бацька: | Казімір II Справядлівы | |
Маці: | Алена Зноемская | |
Жонка: | Гржыміслава | |
Дзеці: | Саламея, Баляслаў V Сарамлівы | |
Унук Баляслава Крывавустага, сын Казіміра II Справядлівага і Алены Зноемскай, брат Конрада I Мазавецкага. Князь мазавецкі 1194—1200, куяўскі 1199—1200 гадах, сандамірскі з 1200 і кракаўскі ў 1194—1198, 1199, 1206—1210 гадах і з 1211 года.
БіяграфіяПравіць
З 1195 года яго саюзнікам быў галіцка-валынскі князь Раман Мсціславіч, які прыйшоў яму на дапамогу ў бітве на Мазгаве, у якой быў пераможаны Мешка Стары. У 1199 годзе Лешак дапамог Раману ў баях за Галіч. У 1205 годзе Лешак, аднак, пасварыўся з саюзнікам. Раман чакаў перамоў з Лешакам, аднак той нечакана напаў і перамог яго ў бітве пры Завіхосце. У гэтай бітве Раман загінуў.
Актыўна ўмешваўся ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў Галіцка-Валынскам княстве. Разам з венграмі выгнаў з княства Ігаравічаў (1211), спрыяў прыходу да ўлады ў Валынскам княстве Раманавічаў (1215). Пасля разрыву з Андрэем II Венгерскім запрасіў наўгародскага князя Мсціслава Удатнага да ўмяшання ў барацьбу за галіцкі прастол, і пасля беспаспяхова змагаўся супраць яго.
Лешак Белы быў забіты ў Гонсаве пры сустрэчы са Святаполкам Паморскім і яго саюзнікам Уладзіславам Адонічам і пахаваны ў Кракаве. Яго жонкай была дачка Аляксандра Усеваладавіча (па летапісе — Інгвара Яраславіча) Грэміслава (c 1207). Меў дваіх дзяцей: Саламею (выдадзена замуж за венгерскага князя Коламана) і сына, Баляслава (стаў спадчыннікам бацькі на кракаўскім прастоле праз 14 гадоў пасля яго гібелі).