Валынскае княства

удзельнае княства ў складзе Кіеўскай Русі

Валынскае княства — дзяржаўнае ўтварэнне, размешчанае ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння Заходняга Буга і правых прытокаў Прыпяці. Сталіца — Уладзімір.

Гістарычная дзяржава
Валынскае княства
Герб
Герб
987 — 1452

Сталіца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Узнікла ў канцы X ст. на землях валынян, бужан і дулебаў. Першы князьУсевалад Уладзіміравіч, сын Уладзіміра Святаславіча. На Любецкім з'ездзе (1097) Уладзіміра-Валынскае княства атрымаў Давыд Ігаравіч, рашэннем Віцічаўскага з'езда (1100) яно аддадзена Святаполку Ізяславічу. У 1118 годзе захоплена Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам, які пасадзіў там княжыць свайго сына Андрэя (да 1134). У 1134—1154 гг. князем быў Ізяслаў Мсціславіч. У першай пал. XII ст. ў залежнасць ад Уладзіміра-Валынскага княства трапіла Гарадзенскае княства, у другой пал. XII ст. — турава-пінскія князі, у склад княства ўвайшла Берасцейская зямля. Найбольшай магутнасці дасягнула пры Рамане Мсціславічы, які ў барацьбе з буйнымі феадаламі Валыні ўмацаваў княжацкую ўладу, у 1199 годзе заваяваў галіцкія землі, у выніку ўтварылася Галіцка-Валынскае княства.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць