Святаполк Ізяславіч

вялікі князь кіеўскі

Святаполк Ізяслававіч, у хрышчэнні Міхаіл (8 лістапада 1050[2] — 16 красавіка 1113[3], Вышгарад) — князь полацкі (1069—1071), наўгародскі (1078—1088), тураўскі (1088—1093), вялікі князь кіеўскі (1093—1113).

Святаполк Ізяславіч
Князь полацкі
1069 — 1071
Папярэднік Мсціслаў Ізяславіч
Пераемнік Усяслаў Брачыславіч
Князь наўгародскі
1078 — 1088
Папярэднік Глеб Святаславіч
Пераемнік Мсціслаў Уладзіміравіч
Князь тураўскі
1088 — 1093
Папярэднік Яраполк Ізяславіч
Пераемнік Вячаслаў Яраполкавіч
Сцяг18-ы Вялікі князь кіеўскі
1093 — 1113
Папярэднік Усевалад Яраславіч
Пераемнік Уладзімір Усеваладавіч Манамах
Нараджэнне 8 лістапада 1050
Смерць 16 красавіка 1113 (62 гады)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Ізяслаў Яраславіч
Маці Гертруда Польская
Жонка Алена Тугарканаўна[d] і Варвара Камніна[d]
Дзеці Сбыслава Святаполкаўна[d], Ізяслаў Святаполкавіч[d], Прадслава Святаполкаўна[d], Яраслаў Святаполчыч, Мсціслаў Святаполкавіч[d] і Брачыслаў Святаполкавіч[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча, старэйшага з сыноў вялікага князя Яраслава Уладзіміравіча.

Як старэйшы з усіх Яраславічаў быў актыўным дзеячам. У 1069 годзе, пасля смерці ў Полацкубрата Мсціслава Ізяслававіча ён стаў полацкім князем, праўда, ненадоўга. Ужо ў 1071 годзе Усяслаў Брачыславіч выгнаў Святаслава з Полацка і пайшоў супраць іншага брата — Яраполка, але няўдала. Пасля выгнання з Полацка Святаполк быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе не атрымаў ноўгарадскі сталец, дзе сядзеў да 1088 года.

У 1093 годзе стаў вялікім князем кіеўскім, але пакінуў за сабой і Тураў. У Кіеве са Святаполкам была і яго тураўская дружына, з якой ён раіўся, што не вельмі падабалася мясцовай арыстакратыі.

Памёр у 1113 годзе. Пасля яго смерці Кіеў заняў Уладзімір Манамах.

Крыніцы

правіць
  1. В. Р. Брячислав // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 820.
  2. Татищев В. Н. История Российская, т. II. — М.; — Л., 1963. — С. 79.
  3. АМГ, артыкул за 6622 (1114) г.

Літаратура

правіць