Ізяслаў Яраславіч
Ізяслаў Яраславіч, у хрышчэнні Дзмітрый (1024 — 3 кастрычніка 1078) — князь тураўскі і вялікі князь кіеўскі.
Ізяслаў Яраславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яраслаў Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Усяслаў Брачыславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усяслаў Брачыславіч | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Яраславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усевалад Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Усевалад Яраславіч | ||||||
Нараджэнне |
1024
|
||||||
Смерць |
3 кастрычніка 1078 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Яраслаў Уладзіміравіч | ||||||
Маці | Інгігерда | ||||||
Жонка | Гертруда Польская[1] | ||||||
Дзеці | Яраполк Ізяславіч[2], Святаполк Ізяславіч і Мсціслаў Ізяславіч | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Біяграфія правіць
Старэйшы сын Яраслава Мудрага. Княжыў у Тураве, напэўна, з 1042 года, у 1052 годзе атрымаў і сталец у Ноўгарадзе.
Пасля смерці бацькі (1054) стаў вялікім князем кіеўскім. У 1058 годзе здзейсніў паход на вярхоўі Акі і перамог голядзь. У 1067 годзе з братамі Святаславам і Усеваладам ваяваў супраць полацкага князя Усяслава Брачыславіча, удзельнічаў у бітве на Нямізе. Падчас перамоў каля Ршы падступна захапіў Усяслава ў палон і пасадзіў у цямніцу ў Кіеў. У выніку народнага паўстання ў 1068 годзе Ізяслаў Яраславіч сагнаны са стальца.
У 1069 годзе з дапамогай польскага караля Баляслава вярнуўся ў Кіеў, потым прагнаў Усяслава і з Полацка, пасадзіў там свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым Святаполка Ізяславіча. У 1073 годзе вымушаны пакінуць Кіеў, у 1077 годзе зноў заняў кіеўскі сталец. У Тураў на княжанне паслаў сына Яраполка Ізяславіча. Загінуў у міжусобнай вайне пад Чарнігавам.
Адзін са складальнікаў «Рускай праўды». Віслыя свінцовыя пячаткі Ізяслава Яраславіча выяўлены пры археалагічных раскопках у Ваўкавыску, Тураве, Брэсце.
Гл. таксама правіць
Зноскі
Літаратура правіць
- Штыхаў Г. Ізяслаў Яраславіч // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.