Кіеўскае паўстанне (1068—1069)
Кі́еўскае паўста́нне 1068—1069 года — выступленне жыхароў Кіева супраць вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча.
Пачалося ў верасні 1068 года ў выніку адмовы Ізяслава ўзброіць воінаў гарадской дружыны (рамеснікаў і гандляроў) пасля разгрому полаўцамі на рацэ Альце аб'яднанага войска князёў Яраславічаў . Паўстанцы вызвалілі палоннага полацкага князя Усяслава Брачыславіча і абвясцілі яго вялікім князем кіеўскім. Ізяслаў Яраславіч уцёк у Польшчу, яго браты чарнігаўскі і пераяслаўскі князі Святаслаў і Усевалад прызналі ўладу Усяслава Брачыславіча. Паўстанне задушана вясной 1069 Ізяславам з дапамогаю войска яго сваяка польскага караля Баляслава II Смелага; Усяслаў Брачыславіч уцёк у Полацк.
Літаратура
правіць- Кіеўскае паўстанне 1068—69 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 251.