Бітва на Нямізе

(Пасля перасылкі з Нямігская бітва)

Бітва на Нямізе — баявое сутыкненне на рацэ Нямізе паміж войскамі князёў Яраславічаў — вялікага кіеўскага Ізяслава, чарнігаўскага Святаслава, пераяслаўскага Усевалада, і полацкага князя Усяслава Брачыславіча.

Бітва на Нямізе
Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу
Дата 3 сакавіка 1067
Месца Няміга, Полацкае княства
Праціўнікі
Полацкае княства Кіеўскае княства
Пераяслаўскае княства
Чарнігаўскае княства
Камандуючыя
Усяслаў Брачыславіч Ізяслаў Яраславіч
Святаслаў Яраславіч
Усевалад Яраславіч

Гісторыя канфлікта

правіць

Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч ад пачатку ўладарства трымаўся палітыкі бацькі, саюзу з Кіевам — у 1060 годзе ўдзельнічаў у пераможным агульным паходзе на торкаў. Але зімой 1065 (сакавіцкага) года, з невядомых прычын напаў і трымаў у аблозе Пскоў, разбіў наўгародскага князя Мсціслава Ізяславіча, які ішоў на дапамогу Пскову і разрабаваў Ноўгарад, імаверна, ужо вясной 1066 (сакавіцкага) года. У адказ князі Яраславічы — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, зімой 1066 (сакавіцкага) года пайшлі супраць Усяслава, але не да Полацка, а на Менск, пасля аблогі ўзялі і разрабавалі горад. Усяслаў, магчыма, ійшоў на дапамогу Менску і не паспеў, але разглядаюць і іншы ход яго дзеянняў.

Ход бітвы

правіць
 
Бітва на Нямізе. Карціна Міхася Філіповіча, 1922 год.

Войскі сышліся на Нямізе і, паводле Васіля Тацішчава, 7 дзён стаялі адно супраць другога ў глыбокім снезе. Урэшце, Усяслаў атакаваў войскі Яраславічаў і шмат ваяроў загінула з абодвух бакоў. Бітва адбылася на самым пачатку 1067 (сакавіцкага) года -- 3 сакавіка. Паводле кіеўскага летапісца, Усяслаў быў разбіты Яраславічамі і бег да Полацка. Бітва, апісана ў Слове пра паход Ігараў, была адной з буйнейшых і крывавейшых ва міжусобных войнах Рурыкавіча.

На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными, на тоцѣ животъ кладутъ, вѣютъ душу отъ тѣла. Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ бяхуть посѣяни, посѣяни костьми рускихъ сыновъ.

Вынікі

правіць
 
Паштовая марка Беларусі (2002) з выявай карціны Міхася Філіповіча

Паводле кіеўскага летапісца, Усяслаў быў разбіты і збег у Полацк, болей нічога не паведамляецца. Паводле Васіля Тацішчава, Яраславічы не пераследвалі Усяслава, а занялі паўднёвую частку Полацкай зямлі, чым прымусілі полацкага князя прасіць міру. Паводле кіеўскага летапісца, не Усяслаў прасіў міру, а Яраславічы праз 4 месяцы пасля бітвы паклікалі яго на перамовы і цалавалі крыж у яго бяспецы, але парушылі сваё абяцанне — схапілі разам з двума сынамі адвезлі ў Кіеў, дзе пасадзілі ў земляную турму.

Крыніцы

правіць