Ізяславічы Тураўскія
Ізяславічы Тураўскія — род князёў Тураўскай зямлі, нашчадкаў Ізяслава Яраславіча, асобная група ў складзе роду Рурыкавічаў.
Гісторыя
правіцьДа 1042 года Туравам валодаў непасрэдна вялікі князь кіеўскі Яраслаў Уладзіміравіч. Наступным князем быў яго другі сын Яраслава — вялікі князь Ізяслаў Яраславіч, затым княжаць яго малодшыя браты — вялікія князя Святаслаў Яраславіч і Усевалад Яраславіч. Потым тураўскі сталец паслядоўна займаюць сыны Ізяслава Яраславіча — Яраполк Ізяславіч і Святаполк Ізяславіч. Пераход княжання ў спадчыну ад Ізяслава Яраславіча да яго сыноў Яраполка і Святаполка дае падставу думаць пра з’яўленне тураўскай княжацкай дынастыі. У навуковай літаратуры, найперш у працах Пятра Лысенкі[1], Ізяслаў Яраславіч называецца пачынальнікам мясцовай княжацкай дынастыі. Як за сваю отчыну за тураўскі сталец змагаўся і сын Святаполка Ізяславіча — уладзімірскі князь Яраслаў Святаполчыч, але пацярпеў паражэнне ў барацьбе з вялікім князем кіеўскім Уладзімірам Манамахам.
Сувязі самога Ізяслава Яраславіча, а таксама яго нашчадкаў з Кіевам, Ноўгарадам і Валынню прымушаюць некаторых даследчыкаў сумнявацца, што да сярэдзіны ХІІ ст. можа ісці гаворка пра існаванне адасобленай тураўскай дынастыі. У гэты час тут правяць і прадстаўнікі іншых ліній Рурыкавічаў, у 1113—1157 гадах тураўскім князем не быў ніводзін нашчадак Ізяслава.
Разам з тым, у 1158 годзе праўнук Ізяслава — Юрый Яраславіч (сын Яраслава Святаполчыча) заняў тураўскі сталец без згоды вялікага князя кіеўскага Ізяслава Давыдавіча і, відавочна, абгрунтоўваў сваё права на гэта прыналежнасцю да роду Ізяславічаў. Ён двойчы вытрымаў аблогу Турава войскамі вялікага князя кіеўскага, і надалей у Тураўскай зямлі княжылі толькі нашчадкі Юрыя. Пасля смерці Юрыя Яраславіча Тураўскае княства падзялілася на воласці, у якіх пачалі княжыць нашчадкі Юрыя. Усё гэта сведчыць пра наяўнасць Тураўскай княжацкай дынастыі.
Прадстаўнікі дынастыі
правіцьКнязі тураўскія
правіць- Ізяслаў Яраславіч
- Святаслаў Яраславіч
- Усевалад Яраславіч
- Яраполк Ізяславіч
- Святаполк Ізяславіч
- Юрый Яраславіч
- ? Святаполк Юр’евіч
Князі пінскія
правіць- ? Яраслаў Юр’евіч
- ? Яраполк Юр’евіч
- Уладзімір (зг. 1204, 1229)
- Расціслаў (зг. 1228)
- Міхаіл (зг. 1247)
- Фёдар (зг. 1262)
- Юрый Уладзіміравіч (зг. 1262)
- Дзямід Уладзіміравіч (зг. 1262)
Нашчадкі
правіцьМагчыма, нашчадкі Ізяславічаў Тураўскіх — князі Астрожскія і Святаполк-Чацвярцінскія.
Крыніцы
правіць- ↑ Напр.: Лысенко, П. Ф. Древний Туров. — Минск, 2004. — С. 174—175. (руск.)
Літаратура
правіць- Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006. (укр.)
- Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ-ра, 1990.
- Лысенко, П. Ф. Древний Туров. — Мн.: Белор. наука, 2004. (руск.)