Уладзімір (князь пінскі)
Уладзімір (? — пасля 1229) — князь пінскі (зг. 1208, 1229).
Уладзімір | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Нараджэнне | XII стагоддзе | |||
Смерць | не раней за 1229 | |||
Род | Ізяславічы Тураўскія | |||
Дзеці | Дзямід Уладзіміравіч, Юрый Уладзіміравіч і Фёдар[d] |
Пінскі князь Уладзімір (Володимеръ Пиньски) згадваецца Галіцкага-Валынскім летапісам пад 1204 і 1229 гадамі паводле Іпацьеўскага спісу, паводле ўдакладнення Міхайлы Грушэўскага гэта 1208 год і сярэдзіна 1229 года адпаведна[1].
У 1208 годзе пінскі князь Уладзімір трапіў у палон, калі палякі занялі Уладзімір, каб пасадзіць на сталец белзскага князя Аляксандра Усеваладавіча, і разрабавалі горад. Такім чынам, магчыма, пінскі князь быў звязаны з выгнаным папярэднім уладзімірскім князем Святаславам Ігаравічам.
У падзеях 1226—1228 гадоў, паводле Іпацьеўскага спісу (1227 — пачатак 1229, паводле Грушэўскага[2]), у якіх актыўны ўдзел бралі піняне і тураўцы, князь Уладзімір не згадваецца.
У другой палове 1229 года[3] князі Даніла і Васілька пайшлі з войскамі ў Польшчу на дапамогу князю Конраду, а для абароны Уладзімірскай зямлі ад яцвягаў пакінулі ў Бярэсці пінскага князя Уладзіміра, берасцян і ўграўчан . Тым часам паўз Бярэсце з рабаўнічага паходу на Польшчу вярталіся літоўцы, мірныя з Данілам і Васількам яны спакойна ішлі праз іх зямлю, але пінскі князь Уладзімір, сказаўшы «ёсць мірныя [ім], але мне ёсць не мірныя», выйшаў з берасцянамі супраць літоўцаў і ўсіх забіў.
Ёсць думка, што было два пінскія князі Уладзіміры, адзін выступае ў падзеях 1208 года, другі — у 1229 годзе.
Сынамі Уладзіміра былі пінскія князі Дзямід і Юрый, таксама, магчыма, Фёдар, старэйшы за іх, але яго крыніцы яўна Уладзіміравічам не называюць.
Крыніцы
правіць- ↑ Грушевський 1901, с. 9.
- ↑ Грушевський 1901, с. 19-22.
- ↑ Грушевський 1901, с. 22-23.
Літаратура
правіць- Грушевський М. Хронологія подій Галицько-Волинського літопису // Записки Наукового товариства ім. Шевченка. — Львів: 1901. — Т. 41. — С. 1—72.