Князі пінскія
Спіс пінскіх князёў — спіс князёў, якія кіравалі Пінскім княствам. У артыкуле прыведзены спіс князёў з падзелам паводле дынастыі і перыяду кіравання.
Першыя князіПравіць
Першы незалежны князь Тураўскага княства Юрый Яраславіч памёр паміж 1167—1170 гг., напэўна ён падзяліў Тураўскае княства паміж сваімі сынамі. Іван стаў тураўскім князем, Святаполк — пінскім, Яраслаў — клецкім, Глеб — дубровіцкім, Яраполк — гарадзецкім, з гэтага часу ў Тураўскім княстве пачынаецца феадальная раздробленасць.
Другі сын Юрыя Яраславіча — Святаполк Юр’евіч, які атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў. Пазней Пінск, як другі горад Тураўскай зямлі, пераходзіў да другога па старшынстве Юр’евіча. Пачынаючы з Уладзіміра Святаполкавіча, сына Святаполка Юр’евіча, у Пінску ўсталяецца свая галіна дынастыі Ізяславічаў, а Пінск па важнасці і сіле выходзіць на першае месца ў Тураўскай зямлі.
Пералік пінскіх князёўПравіць
- Святаполк Юр’евіч (1157—1170)
- Яраслаў Юр’евіч (1170—1190)
- Яраполк Юр’евіч (1190—1204)
- Уладзімір Святаполкавіч (1204—1223)
- Расціслаў Святаполкавіч (1223—1228)
- Уладзімір Уладзіміравіч (1228—1229)
- Расціслаў Святаполкавіч (1229—1232)
- Міхал Уладзіміравіч (1232—1247)
- Фёдар Уладзіміравіч (1247—1262)
- Юрый Уладзіміравіч (1262—1290)
- Дзямід Уладзіміравіч (1290—1292)
- магчыма Яраслаў Юр'евіч (князь пінскі) (з 1292)
- магчыма Васіль Яраславіч (князь пінскі) (да 1318)
- Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (1320—1348)
- Васіль Нарымонтавіч (1348—1390)
- Фёдар Васілевіч Нарымонтавіч (1390—1398)
- Юрый Нарымонтавіч (да 1398—да 1410)
- Аляксандр Нос (да 1410 — пасля 1435/да кастрычніка 1436), завяшчаў сярод іншага Пінск вял.кн. Жыгімонту Кейстутавічу
- Жыгімонт Кейстутавіч (пасля 1435—1440), як вялікі князь літоўскі
- Казімір Ягелончык (1440—1452), як вялікі князь літоўскі
- Юрый Сямёнавіч Нарымонтавіч (1452—1470)
- наданнем караля Казіміра
- Марыя Янаўна Гаштольд (1471—1501)
- Фёдар Іванавіч Яраславіч (1501—1522), як зяць і прывілеем караля отчыч
- 1522 год — скасаванне ўдзела
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Грушевский А. С. Пинское полесье : Ист. очерки. Ч. 1-[2]. — Киев : тип. Ун-та св. Владимира Н. Т. Корчак-Новицкого, 1901—1903. — 2 т.; 25. [Туров, Городок и Пинск в составе В. К. Литовского. Пинское староство к. Боны]. XIV—XVI вв.; [Пинские акты XV—XVI вв.]. — 1903. — 398 с. разд. паг., 2 л. карт. — Ч. 2.
- Лысенко П. Ф. Древний Пинск, XI—XIII вв. — Пинск : Пинская региональная типография, 2007. — 171 с., [2] л. цв. ил. : ил.
- Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1