Яраслаў Юр’евіч
Яраслаў Ю́р’евіч (пасля 1144 — пасля 1184) — князь пінскі (зг. 1184) з дынастыі Ізяславічаў Тураўскіх.
Яраслаў Юр’евіч | |
---|---|
Нараджэнне | не раней за 1144 |
Смерць | не раней за 1184 |
Род | Ізяславічы Тураўскія |
Бацька | Юрый Яраславіч |
Маці | Ганна Усеваладкаўна[d] |
Біяграфія
правіцьСын тураўскага князя Юрыя Яраславіча і гарадзенскай княжны Ганны Усеваладкаўны.
Згадваецца пад 1184 годам як князь пінскі разам з братам дубровіцкім князем Глебам і стрыечным братам гарадзенскім князем Мсціславам Усеваладкавічам (Городеньскии Мьстиславъ . Ӕрославъ кн҃зь Пиньскии . с братомъ Глѣбомъ) сярод удзельнікаў вялікага паходу супраць полаўцаў за Дняпро. Аб’яднаныя дружыны разбілі войскі хана Канчака і ўзялі вялікі палон.
Пад 1190 годам паведамляецца пра шлюб Яраславава брата Яраполка ў Пінску. З гэтага некаторыя даследчыкі робяць выснову, што Яраслаў да 1190 года ўжо мог памерці, а пінскі сталец ужо займаў Яраслаў. Аднак не выключаны іншыя варыянты. Зімой 1190 года Пінск наведаў оўруцкі князь Рурык Расціславіч, паводле летапісу ён гасцяваў у «шурынаў» (братоў жонкі). Як шурыны ўжыты ў множным ліку, на думку Алега Рапава, князь Яраслаў быў яшчэ жывы, а Яраполк мог трымаць Пінск разам з ім[1] або быць уладальнікам адной з пінскіх валасцей. Папярэдне Рурык збіраўся праз Пінск у паход супраць літоўцаў, але затрымаўся ў гасцях і потым веснавое надвор’е перашкодзіла яго намерам.
Крыніцы
правіць- ↑ Рапов 1977, с. 92.
Літаратура
правіць- Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.