Падляшская мікрамова
Падляшская мікрамова (саманазва Свая мова (Svoja mova)) — літаратурная мікрамова, якая ствараецца з 2000-х гг. сіламі энтузіястаў на аснове заходнепалескіх гаворак беларусаў Беласточчыны ў Польшчы. Фармуецца адмысловая літаратурная норма (так званая «падляшская мова», або «свая мова») з пісьменнасцю на лацінцы.
Падляшскія дыялекты падобныя да гаворак паўночнай Берасцейшчыны (Беларусь). На поўначы польскага Падляшша гавораць як на літаратурнай беларускай мове, на поўдні — як па-ўкраінску, а пасярэдзінцы — асаблівыя гаворкі[1].
Падляшскія гаворкі, аб’яднаныя імем «Сваёй мовы», падзяляюцца на 3 групы, у залежнасці ад таго, як паводзяць сябе зычныя d і t перад галоснымі e і i. Рэдактар беластоцкага часопіса «Правінцыя» Ян Максімюк спрабуе кадыфікаваць «Сваю мову». Для «Сваёй мовы» быў створаны алфавіт на аснове лацінскага.
З 2010 года выдаецца часопіс «Бельскі гостінэць», частка матэрыялаў якога публікуецца на падляшскім дыялекце.
Тэатр «Чрэво», які Яанна Троц заснавала на Падляшшы на пачатку 2010-х гадаў, праводзіць Тэатральны фестываль «Одэ», дзе, між іншым, паказваюць спектаклі на падляшскім дыялекце беларускай мовы[2].
Прыклад тэксту Правіць
З перакладу «A Drive in the Country» Грэхема Грыні на «Сваю мову» (пераклаў Ян Максімюк):
To była pomyłka vziati Lolu siudy. Ja siête zrozumiêv v chvili, koli my vychodili z pojizda na małôj provincijnuj stanciji. Osiênnim večerom čołoviêk prypominaje zo svoho diêtstva bôlš, niž v jakuju-leń inšu poru roku, i jeji jasny pudšpachlovany tvar i małaja torba, v kotoruj navrad čy mohli b zmiśtitisia našy rečy nanuč, prosto ne pasovali do starych špichlerôv na zbôže za uzkim kanałom, kilkoch śviêtłuv na pahôrku, plakatuv koliśnioho filmu. Ale vona skazała «davaj pojêdemo za horod», i Bishop’s Hendron, viadomo ž, było peršoju nazvoju, kotora pryjšła mniê do hołovy. Nichto mene tam ne rospuznaje, a mniê i ne podumałosia, što to same ja začnu vspominati.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Сайт, прысвечаны «сваёй мове» «Svoja.org». (укр.), (бел.), (англ.), (польск.)
- Нескарыстаны творчы патэнцыял або беларусы Беласточыны як народ трымоўны, Ян Максімюк Архівавана 29 лістапада 2010.. (бел.)
- Пераклад паэмы Грэхэма Грына сваёй мовай падляшаў Архівавана 29 лістапада 2010..
- Падборка матэрыялаў пра дыялекты Падляшша(недаступная спасылка) (на партале Harazd.net) (польск.)