Смачная кніга
«Смачная кніга» — кніга вершаў і загадак для дзяцей. Аўтар — Аксана Спрынчан. Выдадзена ў 2017 годзе, выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1][2].
«Смачная кніга» | |
---|---|
![]() | |
Жанр | Літаратура для дзяцей, паэзія |
Аўтар | Аксана Спрынчан |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 2017 |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Колькасць старонак | 71 |
Ілюстратар | Вольга Максімовіч |
ISBN | 978-985-02-1763-9 |
Змест Правіць
Усе вершы ў кнізе звязаны са смачнай тэматыкай на любы густ. У вершаванай форме ў ёй распавядаецца пра стравы беларускай кухні, дранікі і верашчаку, смачную гарбату з зёлак, таксама ёсць вершыкі і пра ласункі — шакаладкі, мармелад, марозіва і інш.[3][4]. Кніга ўтрымлівае вершаваныя расповеды пра адметнасці розных страў і спосабаў іх прыгатавання, гісторыі пра жывёл і іх любімую ежу, а таксама невялічкія казкі ў вершах[5].
Раздзел кнігі «Агародная хованка» складаецца з рыфмаваных загадак, у якім аўтар у гульнявай форме знаёміць малых чытачоў амаль з усімі тымі дарамі, што дае нам гарод[4].
Прэзентацыя кнігі Правіць
Упершыню кніга была прэзентавана 12 мая 2017 года ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі[6]. Прэзентацыя стала самай незвычайнай і крэатыўнай па сваёй праграме і форме падачы. Яна суправаджалася прыгатаваннем на вачах гледачоў страў беларускай кухні, а таксама стала самай працяглай па часе[3]. У праграму прадстаўлення кнігі ўвайшлі музычныя выступленні, конкурсы і загадкі на кулінарныя тэмы.
На прэзентацыі «Смачнай кнігі» выступілі Таццяна Будовіч-Барадуля, Наталля Бучынская, Алег Грушэцкі, Анатоль Зэкаў, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Серж Мінскевіч, Юры Пацюпа, Людміла Рублеўская, Антаніна Хатэнка, Віктар Шніп, Людміла Шчэрба[3].
Намінацыі Правіць
- 2018 год — кніга намінавана на «Прэмію Цёткі» у намінацыях «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленне»[7]. У намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» кніга ўвайшла ў шорт-ліст прэмііі[8].
Дадатковая інфармацыя Правіць
У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[9].
Зноскі
- ↑ Спрынчан, А. В. Смачная кніга(недаступная спасылка). Мастацкая літаратура (29 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
- ↑ Рублеўская Л.. Аксана Спрынчан. Смачная кнiга. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2017 . СБ. Беларусь сегодня (5 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 20 мая 2017.
- ↑ а б в Грушэцкі А.. Самая «Смачная кніга» . Новы Час (13 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
- ↑ а б Грушэцкі & 19 мая 2017, с. 6.
- ↑ Весялуха М.. Што пачытаць дзеткам? . Звязда (11 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
- ↑ Максім Каўняровіч. Кулінарную кнігу для дзяцей прэзентавалі ў Менску . Беларускае Радыё Рацыя (13 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
- ↑ Грушэцкі А.. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў . Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
- ↑ Абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі . Новы Час (4 мая 2018). Праверана 2 лютага 2019.
- ↑ Беларускія аўтары падаравалі кнігі школьнікам з Бельску-Падляшскага . Новы Час (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 2 кастрычніка 2018.
Літаратура Правіць
- Алег Грушэцкі Смачнага чытання! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 19 мая 2017. — В. 4923. — № 20. — С. 6.
- Жанна Капуста Пад калядную ялінку // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 29 снежня 2017. — В. 4955. — № 52. — С. 8.
Спасылкі Правіць
Смачная кніга на Вікісховішчы |