Людміла Віктараўна Шчэрба

беларуская пісьменніца і паэтэса
(Пасля перасылкі з Людміла Шчэрба)

Людміла Віктараўна Шчэрба — беларуская пісьменніца. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Людміла Шчэрба
Ludmila Shcherba 2018.jpg
Асабістыя звесткі
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыла музычную школу па класе цымбалаў, філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. Была сябрам літаратурнага аб’яднання «Першацвет»[1].[2] Працавала ў часопісе «Першацвет», газеце «Сям’я», цяпер літаратурным рэдактарам у «Камсамольскай праўдзе».

ТворчасцьПравіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Выпуск праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Шчэрба. 30 жніўня 2019

Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», перыядычным друку, у т.л. газеце «Літаратура і Мастацтва».

У 2016 годзе на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт яе рамана «Уладар рыбаў», напісанага яшчэ ў 2002 годзе.[2] У 2017 годзе выйшаў раман «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»[3][4]. У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» быў выдадзены яе першы зборнік вершаў «Я пакідаю сонца тут…», прэзентацыя якога адбылася ў мінскім культурным хабе «ОК16». Беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі, параўнаў тую прэзентацыю з тымі часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны[5].

Удзельнічала у імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С»[6], сярод іншага ў яго праекце «Сакральная Беларусь»[7]. Брала ўдзел у перадачах на радыё і тэлебачанні.[2]

З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[8].

БібліяграфіяПравіць

РаманыПравіць

Зборнікі вершаўПравіць

ВершыПравіць

  • [вершы] // Верасень № 17, 2017;
  • Сэрца страляе вершам… [вершы] // Літаратура і мастацтва № 16, 19 крас. 2019. — С. 8.

ПрызнаннеПравіць

  • Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес — 2017» з раманам «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць