Паэтычны тэатр «Арт.С»

Паэтычны тэатр «Арт.С» — літаратурна-музычны Салон. Заснаваны ў красавіку 2006 года Аксанай Спрынчан і Змітром Арцюхом.

Паэтычны тэатр «Арт.С»
АртС лагатып.jpg
Тып тэатра літаратурна-музычны Салон
Заснаваны красаік, 2006
Заснавальнік Аксана Спрынчан, Зміцер Арцюх
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас Мінск, вул. Талбухіна, 12 А, бібліятэка ім. Цёткі
Метро Парк Чалюскінцаў
Кіраўніцтва
Дырэктар Аксана Спрынчан
Сайт art-s.by

Асноўная дзейнасцьПравіць

На пляцоўцы тэатра праводзяцца літаратурна-музычныя вечарыны, адбываюцца прэм'еры кніг, праходзяць выстаўкі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва[1].

СкладПравіць

 
Вядоўцы «Арт.С» Я. Малішэўскі і А. Спрынчан

КіраўніцтваПравіць

Дырэктарка: Аксана Спрынчан
Загадчыца галоўнай пляцоўкі: Рэгіна Багамолава
Галоўны музыка: Яраш Малішэўскі

Асноўны складПравіць

Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Віктар Шніп, Вольга Абразцова, Зміцер Арцюх, Рэгіна Багамолава, Тацяна Барадуя-Будовіч, Тацяна Барысюк, Алесь Емяльянаў, Мікола Кандратаў, Вадзiм Клімовіч, Ірына Клімковіч, Максiм Клімковіч, Васіль Кузьмічкін, Мікола Ліннік, Рагнед Малахоўскі, Юлiя Новік, Тацяна Пратасевіч[2].

ГісторыяПравіць

Першая творчая вечарына тэатра адбылася ў красавіку 2006 года. Дэбютам стала промаакцыя «Моладзь ідзе», якую зладзілі ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі творцы Аксана Спрынчан і Зміцер Арцюх. Жаданне стварыць уласную прастору, дзе можна было б праявіць сябе, вызначыць адметную плынь у літаратурным працэсе, і паслужыла штуршком для стварэння тэатра[3].

Першыя гады Аксана Спрынчан вяла тэатральныя вечарыны са Змітром Арцюхом, Вадзімам Клімовічам, Аленай Маслай, Палінай Грынчанкай. З 2001 года асноўныя вядоўцы — Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі. У верасні 2009 года адбылася прэзентацыя сайта.

Апроч творцаў, якія стала супрацоўнічаюць з тэатрам ёсць тыя, каго запрашаюць на асобныя праекты. Сярод іх Валянцін Акудовіч, Алесь Бадак, Юрась Барысевіч, Анатоль Бутэвіч, Аксана Бязлепкіна, Пятро Васючэнка, Навум Гальпяровіч, Алег Грушэцкі, Галіна Дубянецкая, Марыя Захарэвіч, Анатоль Зэкаў, Алесь Камоцкі, Валянціна Коўтун, Уладзімір Мазго, Мікола Маляўка, Серж Мінскевіч, Сяргей Панізнік, Барыс Пятровіч, Таццяна Сівец, Людміла Сільнова, Міхась Скобла, Валер Стралко, Сяржук Сыс, Вікторыя Трэнас, Людміла Хейдарава, Ірына Шаўлякова, Людміла Шчэрба і інш.

За 10 год, што існуе тэатр, пад яго дахам выступілі каля 200 беларускіх творцаў[3].

Тэматыка вечарынПравіць

 
Удзельнікі-выступоўцы творчай вечарыны, прысвечанай 10-годдзю Паэтычнага тэатра «Арт.С»
 
Узнагароджанне Паэтычнага тэатра «Арт.С» літаратурнай прэміі «Блакітны свін — 2016»

«Арт.С» ладзіць шэраг тэатральных праектаў. Так, на працягу года працягваўся задыякальна-паэтычны праект «12 сузор’яў», калі са снежня 2007 па лістапад 2008 штомесяц тэатр ладзіў вечарыну, прысвечаную пэўнаму знаку задыяка.

Былі ў тэатры «Арт.С» і свае «Сем цудаў Беларусі». Гэткую назву меў вандроўна-эстэтычны праект — сем вечарын пра найбольш адметныя і каштоўныя цуды Беларусі: Сафійскі сабор, Нясвіжскі палац, возера Нарач, балоты, раку Нёман, Мірскі замак, Белавежскую пушчу.

З 2009 па 2020 год, пастанавіўшы жыць паводле свайго, а не ўсходняга календара, «Арт.С» ладзіў 12-гадовы праект «Святкуйма беларускае!». Цягам 12 гадоў тэатр ствараў свой беларускі каляндар, блізкі кожнаму беларусу. Так, 2009 год быў абвешчаны годам Багоўкі, 2010 — Зялёнай Жабкі, 2011 — Вогненнага Вожыка, 2012 — Арэхавай Вавёркі, 2013 — Зорнай Рысі, 2014 — Срэбнага Бабра, 2015 — Беласнежнай Казы, 2016 — Чорна-Белага Бусла, 2017 – Аксамітнага Мятліка, 2018 – Залатой Рыбкі, 2019 – Мядовай Пчалы, і завяршыў праект 2020 – год Сонечнага Павука[4][1].

«Сакральная Беларусь» — паэтычна-міфалагічны праект, у якім творцы і навукоўцы чытаюць вершы і апавядаюць пра сакральны свет Беларусі.

Таксама ў тэатры адбываюцца спектаклі-прэзентацы аўтараў кніг. Напрыклад, для гледачоў-кнігалюбаў праводзіліся «Вечарына інтэлектуальных зданяў» (прэзентацыя кнігі Людмілы Рублеўскай «З’яўленне Інфанты»), «Прэзентацыя кнігі, якая ёсць» (да кнігі Віктара Шніпа «Заўтра была адліга»). У казачнай атмасфера праходзіла прэзентацыя зборніка казак «Зорная Кася».

22 красавіка 2016 года адбылася імпрэза ў гонар 10-годдзя Паэтычнага тэатра «Арт.С». Юбілейная вечарына была прысвечана лекавым зёлкам з батанічнага слоўніка Зоські Верас. Кожнаму выступоўцу адпавядала пэўная расліна, пра лекавыя і карысныя ўласцівасці якой апавядалі вядучыя. Таксама была арганізавана фотавыстава «Свята 10-годдзя» Міколы Лінніка і Васіля Кузьмічкіна, фатографаў Паэтычнага тэатра «Арт.С»[3].

УзнагародыПравіць

  • 2016 — званне ганаровага лаўрэата літаратурнай прэміі «Блакітны свін»; да 10-годдзя творчай дзейнасці, за адданасць беларушчыне, крэатыўнасць, шматгадовую папулярызацыю беларускай літаратуры, здольнасць аб’ядноўваць таленты і абуджаць сэрцы[5].

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Звязда, 23 красавіка 2016
  2. Арт.С гэта. Паэтычны тэатр Арт.С. Праверана 24 красавіка 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 Алег Грушэцкі Паэтычны тэатр «Арт.С» ужо 10 гадоў працуе ў сталіцы. Новы Час (23 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 15 красавіка 2016.
  4. Грушэцкі А. 2020 – год Сонечнага Павука, альбо «Святкуйма беларускае!». Новы Час (11 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2020. Праверана 14 студзеня 2020.
  5. Алег Грушэцкі «Блакітны Сьвін» і сто пластыкавых кубкаў знайшлі гаспадароў. Новы Час (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2016. Праверана 24 красавіка 2016.