Віка Трэнас, сапр.: Вікторыя Ляйкоўская (нар. 7 снежня 1984, Мінск) — беларуская паэтка, літаратурны крытык, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар[1][2][3].

Вікторыя Ляйкоўская
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Вікторыя Аляксандраўна Ляйкоўская
Псеўданімы Віка Трэнас
Дата нараджэння 7 снежня 1984(1984-12-07) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР, Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, літаратурная крытык
Мова твораў беларуская
Дэбют «Наша ніва», 2000
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Блакітны свін (2010)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. У 2006—2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць»[4]. Літаратурны аглядальнік інтэрнэт-выдання «Новая Еўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Арт-менеджар гурта «Верасень»[5].

Працуе прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей «Вясёлка» і «Буся», стылістычным рэдактарам у часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2020 года — рэдактар аддзела рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці БДУКМ[1].

Творчасць

правіць

З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 года («Наша ніва»). Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар лірыкі да песні «Pustoje Śviatło» гурта «Glofira» са складанкі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New». Творы перакладаліся на нямецкую, балгарскую і шведскую мовы.

Прызнанне

правіць
  • 2010 год — лаўрэат прэміі Блакітны свін; за дасягненні ў прамоцыі беларускай літаратуры і мастацтва, арганізацыю прома-групы «ВЮ»[6].

Бібліяграфія

правіць
  • «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (паэзія, 2005)
  • «Экзістэнцыйны пейзаж» (паэзія, 2008).


Зноскі

  1. а б Віка Трэнас. Вершы. Kamunikat.org (10-2020). Праверана 27 мая 2021.
  2. Голубая свинья для поэтессы (руск.). Velvet.by (19 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
  3. Шкиленок, Марина. Музыка і словы: новы погляд на звыклыя з’явы . TUT.BY (26 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
  4. Вікторыя Ляйкоўская (Трэнас) // Маладосць : часопіс. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 2012. — В. 703. — № 6. — С. 32. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
  5. Гурт “Верасень” і Віка Трэнас выступілі ў Віцебску. СБП (12 красавіка 2013). Праверана 2 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)
  6. “Блакітны Свін” абраў пераможцаў. Будзьма беларусамі! (3 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць