Таццяна Будовіч (сапр.: Таццяна Васільеўна Барадуля; нар. 12 студзеня 1977, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратурны крытык, парадыст. Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].

Таццяна Будовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 студзеня 1977(1977-01-12) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, літаратурная крытык, парадыст
Грамадская дзейнасць
Член у


Біяграфія правіць

Скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт»[2].

У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Працуе навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча[2].

Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце[2].

Замужам. Гадуе двух сыноў.

Творчасць правіць

  Вонкавыя відэафайлы
  «Дыяблог P.S.» Госць: Таццяна Барадуля, лірык и парадыст. Беларусь 3, 7 сакавіка 2015г.

Творчы шлях пачынала з вершаў, пасля звярнулася да крытыкі. Піша прозу, часам звяртаецца да жанру пародыі[3] (пад псеўданімам Тадора Шпілька).

Першая вершаваная публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет»[2]. Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»).

Бібліяграфія правіць

  • Будовіч Т. В. Дуэль паглядаў: кніга вершаў. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 49 с.

Зноскі

  1. Барадуля, Таццяна Васільеўна. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 21 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
  2. а б в г Таццяна Будовіч-Барадуля(недаступная спасылка). Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2019. Праверана 21 жніўня 2019.
  3. Бадак А.. Таццяна Будовіч-Барадуля. Рытуал. Звязда (29 ліпеня 2017). Праверана 21 жніўня 2019.

Спасылкі правіць