Кнігазбор

прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства ў Беларусі

«Кнігазбор» — прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства, якое ажыццяўляла выпуск мастацкай, навукова-папулярнай, вытворча-практычнай, даведачнай літаратуры.

Кнігазбор
Выява лагатыпа
Краіна
Заснавана 2006
Ліквідавана 2023
Дырэктар Генадзь Вінярскі[d]

Гісторыя

правіць

17 сакавіка 1995 года выбітнымі беларускімі дзеячамі культуры і навукі быў заснаваны Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор»[1], галоўнай мэтай якога было — збор матэрыялаў і падрыхтоўка да друку аднайменнага 200-томнага кніжнага праекта. Ідэя была распрацавана беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам Кастусём Цвіркам[2]. У сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве ў 2006 годзе грамадскія аб’яднанні больш не маглі займацца камерцыйнай дзейнасцю і Управа МГА «Белкнігазбор» прапанавала выканаўчаму дырэктару аб’яднання Вінярскаму Г. Д. зарэгістраваць самастойнае выдавецтва «Кнігазбор», якое б працягвала выдавецкую справу «Беларускага кнігазбора»[3]. У лютым 2006 ПУП «Кнігазбор» было зарэгістравана, а з мая 2006, атрымаўшы ліцэнзію, пачало самастойную выдавецкую дзейнасць.

У студзені 2021 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакаваў рахунак выдавецтва, аднак ужо ў чэрвені выдавецтва атрымала паведамленне пра магчымасць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам[4].

Але ўжо ў лютым 2022 года Міністэрства інфармацыі прыпыніла выдавецкую дзейнасць ПУП «Кнігазбор». У снежні 2022 у выдавецтве адбылася пазапланаваная комплексная праверка пад кіраўніцтвам пракуратуры горада Мінска. У склад правяраючых, апроч прадстаўнікоў пракуратуры, ўвайшлі ўпаўнаважаныя ад Інспекцыі па падатках і зборах, Міністэрства інфармацыі і Мінгарвыканкама. Праверка доўжылася болей за месяц. Падчас праверкі Міністэрства інфармацыі паўторна прыпыніла выдавецкую дзейнасць прадпрыемства. У выніку праверкі былі толькі выяўлены невялікія парушэнні ў ліцэнзійнай дзейнасці, але выдавецтву было прапанавана падаць на ліквідацыю. У лютым 2023 ПУП «Кнігазбор» спыніў сваю дзейнасць. У кастрычніку 2023 года найвялікшае прыватнае выдавецтва Беларусі, якое спецыялізавалася на выданні кніг на беларускай мове было афіцыйна ліквідавана.

Спецыялізацыя

правіць

Выдавецтва працягвае працу над кніжным праектам «Беларускі кнігазбор», каардынуе працу даследчыкаў і літаратараў, рыхтуе макеты для кніг праекта для далейшага іх самастойнага выдання, а таксама выдання праз іншыя выдавецтвы, у прыватнасці — «Беларуская навука».

Сумесна з партнерамі — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і МГА «Згуртаванне Беларусаў свету „Бацькаўшчына“» рыхтуюцца да друку і выдаюцца кнігі серыі сучаснай літаратуры «Кнігарня пісьменніка», дзіцячая серыя «Каляровы ровар» і кніжная серыя беларускіх эмігрантаў-літаратараў і кніг аб беларускай дыяспары «Бібліятэка Бацькаўшчыны»[5].

Штогод у выдавецтве выходзіць каля ста найменаванняў кніг[3][6]. Сярод вядомых беларускіх аўтараў, выдаеваемых выдавецтвам: Віктар Марціновіч, Рыгор Барадулін, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Віктар Шалкевіч, Андрэй Хадановіч[3][7].

Кнігі выдадзеныя ў «Кнігазборы» штогод прызнаюцца найлепшымі кнігамі Беларусі ў розных намінацыях, з’яўляюцца пераможцамі літаратурных прэмій[3][8][9][10][11].

Кіраўніцтва выдавецтва

правіць

Дырэктар і заснавальнік — Генадзь Вінярскі. Галоўны рэдактар — пісьменнік, кандыдат гіст. навук Кастусь Цвірка.

Зноскі

  1. Дорская А.. Выдавец Генадзь Вінярскі: «Беларускі пісьменнік павінен сам займацца сваёй раскруткай». Будзьма беларусамі! (6 ліпеня 2015). Праверана 6 лютага 2019.
  2. Адам Мальдзіс. Кожны том “Беларускага кнігазбору” — гэта падзея. СБ. Беларусь сегодня (17 МАЯ 2007). Праверана 6 лютага 2019.
  3. а б в г Дорская А.. Беларускі пісьменнік павінен сам займацца сваёй раскруткай. Наша Ніва (7 ліпеня 2015). Праверана 6 лютага 2019.
  4. 146 дзён фінансавай блакады «Кнігазбор» вытрымаў. Старонка ў Facebook Генадзь Вінярскі (8 чэрвеня 2021). Праверана 18 снежня 2021.
  5. Алесь Аркуш. Генадзь Вінярскі: Наш аўтар нумар адзін – Віктар Марціновіч(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 6 лютага 2019.
  6. Грамадства чытаючых пенсіянераў. Новы Час (3 лютага 2012). Праверана 6 лютага 2019.
  7. Найлепшыя кнігі 2018-га: Някляеў, Арлоў і Бартосік. Радыё Свабода (24 снежаня 2018). Праверана 6 лютага 2019.
  8. Аргкамітэт Прэміі імя Ежы Гедройца абвяшчае поўны спіс намінантаў. Новы Час (14 чэрвеня 2018). Праверана 6 лютага 2019.
  9. Сталі вядомыя кнігі, якія намінуюцца на літпрэмію „Гліняны Вялес”(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 6 лютага 2019.
  10. Вынікі мінулых гадоў(недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 6 лютага 2019.
  11. Найлепшыя беларускія кнігі для дзяцей і падлеткаў(недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2019. Праверана 6 лютага 2019.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць