Алесь Пашкевіч (Аляксандр Аляксандравіч Пашкевіч; нар. 11 верасня 1972, в. Набушава, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых манаграфій і публікацый у друку. Вершы і проза перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, англійскую і шведскую мовы.

Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 верасня 1972(1972-09-11) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 11 верасня 1972, в. Набушава, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Пасля Вясейскай СШ закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і аспірантуру пры ім (1997). Кандыдат філалагічных навук (1998), доктар навук (2002). Працаваў выкладчыкам у БДУ, у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопіса «Нёман». 24 верасня 2002 года на пазачарговым ХIV з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў быў абраны старшынёй СБП (замест Вольгі Іпатавай). Вясной 2006 года звольнены з пасады дацэнта на філалагічным факультэце БДУ. Пагроза звальнення над Пашкевічам вісела даўно, яшчэ з таго часу, як ён актыўна ўвайшоў у палітычную кампанію Аляксандра Казуліна. 22 кастрычніка 2006 года пераабраны старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў (ГА «СБП») на другі тэрмін.[1] З 2010 працуе на пасадзе першага намесніка старшыні ГА «СБП» [2], адначасова з’яўляецца кіраўніком культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» пры штотыднёвіку «Новы час».[3]

ТворчасцьПравіць

Па словах самога Алеся Пашкевіча, публікавацца ён пачаў, як ці не ўсе літаратары-гуманітарыі, у часы студэнцтва — у газеце «Чырвоная змена» (пры якой дзейнічала літаб’яднанне «Крыніцы» і якое некалькі гадоў узначальваў). У часы Шушкевіча і Кебіча «крынічанцы» заснавалі і выдавалі штомесячны чапопіс маладых літаратараў «Першацвет», атрымліваючы ад дзяржавы ганарары і заробкі.[4] Як навуковец вывучаў беларускую паэзію 1920-х гадоў. Тэма кандыдацкай дысэртацыі — «Фэномэн узвышэнства ў беларускай паэзіі 20 стагоддзя». Літаратура беларускага замежжа была тэмай доктарскай дысэртацыі — «Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў прозе беларускага замежжа 20 ст.» (2002)[2]

БібліяграфіяПравіць

  • Нябесная сірвента. Вершы. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 1994, 96 с.
  • Пляц Волі. Раман-дакумент / Серыя «Беларускі гістарычны раман». — Мінск: «Беллітфонд», 2001, 414 с.
  • Круг. Раман-біяграфія. — Мінск: «Беллітфонд», 2006, 200 с.
  • Майдан волі. Роман-хроніка. (Пераклад на ўкраінскую мову Валерыя Стралко.) — Київ: «Фенікс», 2008, 258 с.
  • Сімъ побѣдиши. Раман, эсэ. — «Кнігазбор», 2012, 260 с.
  • «Карусь Каганец. Кроў з крыві беларуса…» у серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры», (2013)
  • Рух. Аповесць. — «Кнігазбор», 2015, 123 с.

УзнагародыПравіць

Дыпламант Міжнароднага Акадэмічнага Рэйтынгу папулярнасці «Залатая фартуна» (2008 г.). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Валянціна Пікуля (з уручэннем залатога медаля) за гістарычную праўду ў рамане «Пляц волі» (2009 г.). Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам «За заслугі» (2008 г.)[1].

Зноскі