Вясейскі сельсавет

сельсавет Беларусі

Вясе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вясея.

Вясейскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Вясея
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 391
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прошчыцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прошчыцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вясея. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Вясейскі з цэнтрам у вёсцы Вясея[1]. 10 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавета, у склад Бокшыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозавода, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы)[2]. 30 сакавіка 2016 года ў склад сельсавета з Сорагскага сельсавета перададзены вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца і Стары Гуткоў[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (17 населеных пунктаў) — 2391 чалавек[4], з іх 92,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.