Мялешкавіцкі сельсавет (Слуцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці БССР

Мяле́шкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Мялешкавічы.

Мялешкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Слуцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мялешкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 мая 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 мая 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Вясейскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.