Новы Час (газета)
«Новы Час» — агульнапалітычная штотыднёвая газета, заснавана Мінскай гарадской арганізацыяй ТБМ імя Ф. Скарыны. Выдаецца з сакавіка 2002 г. Наклад газеты складае 7000 асобнікаў (2015).
«Новы Час» | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва |
Novy čas[1] |
Тып | газета |
Фармат | A3 |
|
|
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Колб Аксана Мікалаеўна |
Заснавана | 2002 |
Мова | беларуская і некалькі моў[d][1] |
Галоўны офіс |
![]() |
ISSN | 2218-2144 |
Вэб-сайт | novychas.by |
ГісторыяПравіць
Першы выпуск выдання выйшаў у сакавіку 2002 г. 7 сакавіка 2014 г. газета змяніла лагатып, а таксама дадала ў афармленне чырвоны колер[2]. Юбілейны 500-й выпуск выйшаў 16 верасня 2016 г.
22 сакавіка 2017 г. РУП «Белсаюздрук» падпісала дамову на распаўсюджванне газеты «Новы Час» праз сваю гандлёвую сетку. 8 красавіка 2017 г. газета з'явілася ў шапіках «Белсаюздрука» ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама з'явілася магчымасць афармлення падпіскі на газету праз каталог РУП «Белпошта»[3].
У 2018 г. газета апублікавала серыю артыкулаў Дзяніса Івашына «Хто і як павінен будаваць» (№ 24 (587) аб магчымых уладальніках рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» каля мемарыяла Курапаты. У жніўні 2018 г. уладальнік А. Ізраілевіч «Поедем поедим» падаў у суд на газету аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі[4] і патрабаваў кампенсацыю ад «Новага часу» 40.000 BYN і 1.000 BYN ад Дзяніса Івашына. У верасні 2018 г. суд Савецкага раёна Мінска, выслухаўшы ўсе довады за і супраць, адмовіў Ізраілевічу у задавальненні пазовы і пастанавіў пакрыць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN[5].
ЗместПравіць
Газета-штотыднёвік «Новы Час» з'яўляецца адным з нешматлікіх рэспубліканскіх выданняў, якое выдаецца цалкам на беларускай мове. У выданні надаецца значная ўвага нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы, газета актыўна прапагандуе палітыку кіраўніцтва беларускай дзяржавы ў той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюджванне беларускай мовы[6].
УзнагародыПравіць
У 2009 г. газета атрымала прэмію імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Ўсходняй Еўропы» (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas) у памеры 30000 еўра. Намінавалі газету на прэмію: міністр замежных спраў Германіі Гернот Эрлер, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН[7]. Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвегіі Осла ў Нобелеўскім інстытуце[8][9].
Галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль стаў пераможцам міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта (Knight International Journalism Award) за 2008 г., які праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ)[10][11].
Конкурс імя Аляксея КараляПравіць
Штогод (пачынаючы з 2017 года) выдавецтва «Новага Часа», сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў, праводзіцць Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля, у гонар галоўнага рэдактара газеты «Новы Час» (2010—2015). У ім прымаюць удзел маладыя журналісты ва ўзросце да 30 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца толькі арыгінальныя артыкулы на беларускай мове, раней не апублікаваныя.
Конкурсныя працы ацэньваюцца ў чатырох намінацыях:
- найлепшы грамадска-палітычны матэрыял;
- найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял;
- найлепшы культурна-гістарычны матэрыял;
- найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял.
Трох лаўрэатаў конкурсу вызначае рэдакцыя «Новага Часа». Трох пераможцаў вызначаюць чытачы шляхам галасавання на сайце выдавецтва. У намінацыі «лепшы літаратурна-крытычны матэрыял» пераможцу вызначае сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»[12][13].
Галоўныя рэдактарыПравіць
- Аляксей Сцяпанавіч Кароль (2010—2015).
- Аксана Мікалаеўна Колб (з 2015)
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
Новы Час (газета) на Вікісховішчы |
- novychas.by — афіцыйны сайт газеты «Новы Час»
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2218-2144
- ↑ «Новы час» змяніў дызайн. Наша Ніва (11 сакаваіка 2014). Праверана 12 лютага 2018.
- ↑ Коровенкова Т. "Белсоюзпечать" подписала договор на распространение газеты "Новы час". БелаПАН (22 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіа 2017. Праверана 8 красавіа 2017.
- ↑ Бізнэсмэн Ізраілевіч падаў у суд на газету «Новы час» за расследаванні пра рэстаран у Курапатах. Наша Ніва (8 кастрычніка 2018). Праверана 19 верасня 2018.
- ↑ Не виноваты они // БелГазета. — 2018. — № 34 (1160). — 18 сентября. — С. 2.
- ↑ Начался сбор подписей за включение еженедельника «Новы час» в государственную систему распространения прессы. Наша Ніва (22 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 6 красавіка 2017.
- ↑ Preisträger 2009 (ням.) . ZEIT-Stiftung. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 9 ліпеня 2013.
- ↑ "Новы час" уганараваны прэміяй. Радыё «Свабода» (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Недзяржаўная газета "Новы час" атрымала прэмію нямецкага фонда "Цайт". Euroradio (4 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Dawn Arteaga Belarus’ Pioneering Editor and Ugandan Human Rights Reporter Named 2008 Knight International Journalism Award Winners (англ.) . News. Міжнародны цэнтр для журналістаў (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ Марина Рахлей Алексей Король: лучше не премии получать, а жить в свободной стране (руск.) . БелаПАН (4 ліпеня 2008). Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ «Новы час» абвяшчае конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля. Новы Час (15 студзеня 2019). Праверана 30 мая 2019.
- ↑ «Новы час» абвяшчае конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля. Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (16 верасня 2016). Праверана 30 мая 2019.