Аляксей Сцяпанавіч Кароль
Аляксей Сцяпанавіч Кароль (29 мая 1945, пас. Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці — 12 верасня 2015[1]) — беларускі гісторык, палітолаг, галоўны рэдактар газеты «Новы Час».
Аляксей Сцяпанавіч Кароль | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 2015 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | журналіст, гісторык, палітолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Партыя |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў пасёлку Копысь на Аршаншчыне. Бацька пасля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынёй выканкамаў у розных раёнах Беларусі. Маці была настаўніцай. Школу скончыў у Маладзечне, потым — Мінскі педагагічны інстытут у 1971 годзе.
Гісторык, кандыдат гістарычных навук, дысертацыю абараніў па тэме пасляваеннай акупацыі Германіі ў 1945—47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
Аўтар кніг і манаграфій пра Першую расійскую рэвалюцыю 1905—1907 гадоў, Другі з'езд РСДРП, пра Усевалада Ігнатоўскага. У канцы 1980-х пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Змітра Жылуновіча і Усевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых «нацдэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.
Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб'яднання сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балатаваўся ў парламент у Маладзечне. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.
З 1992 года выдаваў незалежную газету «Згода», якую зачынілі 17 сакавіка 2006 года. У чэрвені 2015 года выйшаў у свет дакументальны фільм Аляксея Караля «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі».
Аляксей Кароль памёр пасля працяглай хваробы. Ён знаходзіўся тады на лячэнні ў сына, які працуе ў Сінгапуры.