Заўтра была адліга
«Заўтра была адліга» — кніга беларускага аўтара Віктара Шніпа. Жанр — проза, дзённікавы раман паэта. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
Заўтра была адліга | |
---|---|
Жанр | Проза |
Аўтар | Віктар Шніп |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 2015 |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Колькасць старонак | 341 |
Афармленне | Уладзімір Васюк |
ISBN | 978-985-02-1643-4 |
Сюжэт
правіцьКніга складаецца з твораў нон-фікшн (сапраўдныя гісторыі) і вершаў Віктара Шніпа[1]. Гэта паўтара года асабістага жыцця аўтара (2013—14 гг.), побытавыя дзённікавыя запісы, якія арганічна спалучаюцца з вершамі, мастацкімі замалёўкамі філасофскімі разважаннямі, лірычнымі адхіленнямі, цікавымі гісторыямі з выдавецкай практыкі[2]. Нягледзячы на такое спалучэнне жанраў і стыляў, кніга чытаецца як адзіны, суцэльны твор.
Гісторыя
правіцьПершапачаткова твор часткова друкаваўся ў часопісе «Полымя» (2014, №7)[3]. У 2015 годзе выдадзена асобнай кнігай у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Прэміі. Прызнанне
правіць- 2015 год — па версіі сайта DelaemVmeste.BY кніга прызнана як «Лепшая не мастацкая проза 2015 года»[4].
Намінацыі
правіць- 2016 год — намінавана на літаратурную прэмію Ежы Гедройца[5]
- 2016 год — намінавана на літаратурную прэмію «Кніга году»[6]
Рэцэнзіі
правіць- Алейчанка Ю. Віктар Шніп. Заўтра была адліга // Полымя : часопіс. — 2015. — № 8. — С. 183—184. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017.
- Грышчук Н. Смех скрозь слёзы, або Жыццё ў святле шматгранніка // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 9 кастрычніка 2015. — № 40. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021.
Зноскі
- ↑ Віктар Шніп. Заўтра была адліга(недаступная спасылка). Мастацкая літаратура (2 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2016. Праверана 25 красавіка 2016.
- ↑ Прэзентацыя кнігі Віктара Шніпа “Заўтра была адліга”(недаступная спасылка). Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (9 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2017. Праверана 25 красавіка 2016.
- ↑ Шніп. В. Заўтра была адліга // Полымя : часопіс. — 2014. — № 7. — С. 115—142. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017.
- ↑ Лучшие книги 2015 года в Беларуси . DelaemVmeste.BY (3 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2016.
- ↑ Абвешчаны поўны спіc намінантаў на прэмію Гедройца . Наша Ніва (28 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2016.
- ↑ Спіс намінаваных кніг. 75. Віктар Шніп. Заўтра была адліга(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2016.