Навум Якаўлевіч Гальпяровіч
Навум Якаўлевіч Гальпяровіч (нар. 14 студзеня 1948, Полацк) — беларускі журналіст, паэт.
Навум Якаўлевіч Гальпяровіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, паэт, журналіст |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | беларуская мова |
Дэбют | 1967 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966—1967), у полацкай аб’яднанай газеце «Сцяг камунізму» (1967—1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк.
Скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут (1979). У 1977—1980 — рэдактар радыёвяшчання вытворчага аб’яднання «Палімір» у Наваполацку, у 1980—1981 — супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Химик», з 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве ў Мінску. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вожык», намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, зараз намеснік дырэктара — загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года, пазней перайшоў у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі (створаны ў 2005), у 2022 годзе ўваходзіў у прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершам у 1967 годзе (газета «Химик», Наваполацк). Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). Аўтар кніг паэзіі «Сцяжына», «Брама» (1990), «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха», кнігі прозы «Шляхі і вяртанні», а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках. Таксама выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.
На вершы Навума Гальпяровіча напісаны песні беларускімі кампазітарамі Эдуардам Зарыцкім, Уладзімірам Буднікам, Алегам Елісеенкавым, Валерыем Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.
Узнагароды
правіцьБібліяграфія
правіць- Востраў душы: вершы / Н. Гальпяровіч. — Мн., 1995. — 110 с.
- Гальпяровіч Н., Пятрэнка М. Застаецца песня і Радзіма. — Полацк, 1996. Змест: «Застаецца песня»; «Радзіма»; «Выток»; «Вяртанне»; «Сафійка»; «Полацк — родны край»; «Белыя фарбы зімы»; «Баравуха»; «Прадыслава»; «Расоншчына»; «Каб усё збылося»; «Не выходзь з пакоя, не выходзь»; «Памаўчым»; «Дзіўнае святло»; «На востраве душы»; «Акварэлі»; «Мне б толькі ўспомніць»; «Адляталі ціха жураўлі».
- Струна: вершы / Н. Гальпяровіч. — Мн., 1997. − 109 с.
- Шляхі і вяртанні: кн. эсэ / Н. Гальпяровіч. — Мн.: ВВР УП «Дом прэсы», 2001. — 63 с.
- Святло ў акне: вершы: для сярэд. і ст. шк узросту / Маст. У. Б. Максімаў. — Мн., 2002. — 110 с.
- Голас і рэха: кн. паэзіі / Н. Я. Гальпяровіч. — Мн., 2005. — 119 с.
- Гэта ўсё для цябе: вершы, мініяцюры, навэлы / Н. Гальпяровіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 238 с.
- На трапяткім агні. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.
- Сюжэт для вечнасці — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013.
Публікацыі
правіць- Імгненні найсалодкага адчаю: вершы / Навум Гальпяровіч // Край. — Наваполацк, 1997. — С. 40-42.
- Вершы / Навум Гальпяровіч // Полацкі веснік. — 1998. — 13 студзеня. — С. 2.
- Нізка вершаў / Навум Гальпяровіч // Беларусь. — 1998. — № 2. — С. 23.
- «…гэтак на свеце трывожна…»; «Мой анёл малады, зарастаюць сляды…»: вершы / Навум Гальпяровіч // Бацькаўшчына. — Мн., 2000. — С. 131.
- На дошцы габляванай напішу…; Жабрачку бачыў: у метро хадзіла…; На стыку стагоддзяў; Вада; Вясновай стынню, красавіцкім днём…; Вечар з ранкам уступяць у змову / Навум Гальпяровіч // Полымя. — 2000. — № 8. — с. 107—109.
- Маруся: Апавяданні / Навум Гальпяровіч // Крыніца. — 2001. — № 11/12. — с.57-69. — Змест: «Маруся»; «Бабуля»; «Шэры».
- З Каляднага альбома: вершы / Навум Гальпяровіч // Полацкі веснік. — 2001. — 5 студзеня.
- Жыццё і лёс: вершы / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2001. — 2 сакавіка (№ 9). — с.8.
- Нізка вершаў / Навум Гальпяровіч // Звязда. — 2001. — 22 жніўня. — с.4.
- Туга па жанчыне: вершы / Н. Гальпяровіч // ЛіМ. — 2001. — 30 лістап.(№ 48). — с.8.
- З цыкла «Шляхі і вяртанні» / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2002. — 22 сакавіка. — с.13.
- Цёзка касманаўта: апавяданне / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2002. — 7 жніўня.
- Белая кроў: З новай кнігі / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2002. — 27 верасня. — с.9.
- «Радня»; «Паміж цэнтрам і ўскраінай»; «Выйшаў сейбіт на нівы свае»; «Гэты далёкі свет»; «Пацярпі, сынок…»; «Бабуля»; «Веі замружу і ўбачыцца вечар…»; «Старадаўні афорт»; ;Сімяон Полацкі"; «Вясна 1664 г.»: вершы / Н. Гальпяровіч // Там, дзе вежы Сафіі. — Мн., 2003. — с. 137—153.
- Тры вершы пра каханне: «Калі душа сціскаецца ад суму…»; «Калі табе твой боль туманіць вочы зноў…»; «Апошняе каханне, бы восеньскі туман…» / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2003. — 13 лістапада.
- На белым палатне зімы…: вершы / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2003. — 17 студзеня. — с.8.
- Песня: вершы / Н. Гальпяровіч // ЛіМ. — 2003. — 20 чэрв. (№ 25). — с.5.
- Юнае лета: з цыкла «Шляхі і вяртанні» / Н. Гальпяровіч.// ЛіМ. — 2003. — 17 кастрычніка.
- Кароткія апавяданні / Н. Гальпяровіч // Маладосць. — 2003. — № 12. — с.74-79. — Змест: «Рыбніца»; «Таямніца»; «Ён і Яна».
- Наша перамога: хроніка Вялікай Айчын. вайны: прысвеч. 60-годдзю Перамогі над нямец.-фашысцк. захопнікамі / уклад. М. Ф. Кадзет, У. П. Саламаха, фат. П.Кастраты — Мн.: Літ. і мастацтва, 2004. — 319 с. — Частка тэксту руск. — Змяшчае аўтар.: … Гальпяровіч Н., … Лукша В., … Савіцкі А …
- Гэта ўсё для цябе…: вершы / Н.Гальпяровіч // ЛіМ. — 2004. — 13 лютага. — с.8.
- З восеньскага сшытка: вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2004. — 20 кастрычніа. — Змест: «Раставаннем ад нематы…», «Тоненькая кропелька святла…», «Не давай мне згубіць надзею…», «Ты ціха коўдру адгарні…», «Я ўсё жыццё табе адной аддам…»
- «Мне салодка прысніцца…», «Я ізноў са сваёю віною…», «А можа, усё маё былое…», «Мне ранак птушка праспявала…», «Мой лёс, як тая лодачка…»: вершы / Н.Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 21 студзеня (№ 3). — с.8.
- Памяці А. Пісьмянкова; «Гэты ціхі дакор…»; «Я сум свой на аблоках напісаў…»: вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2005. — 23 лютага.
- «Я вучань. Птушкі пішуць мне…»: вершы / Н.Гальпяровіч // Маладосць. — 2005. — № 3. — с. 148.
- Новыя вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2006. — 18 сакавіка. — с.6.
Крыніцы
правіць- ↑ Наш Союз (руск.). www.oo-spb.by. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 11.01.2021 г. № 13 «Аб узнагароджанні» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 5 студзеня 2024.
Літаратура
правіць- Гальпяровіч Навум // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X., С. 119—120;
- Гальпяровіч Навум // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т.2., С.102-103;
- Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т.4. — Мн., 1997. С. 478;
- Памяць: гіст.-дак. хроніка Полацка. — Мн., 2002. С. 785.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навум Якаўлевіч Гальпяровіч